У дзесятачку!

…Трапны выстрал чарнянскага спартсмена ў самае “сэрца” мішэні на апошняй хвіліне спаборніцтваў нечакана для суддзяў і гледачоў змяніў раскладку ў групе лідэраў.
Такія капрызы багіні перамогі даўно не сустракаліся на раённых спаборніцтвах сярод школьнікаў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Ужо некалькі гадоў запар пераможцай тут станавілася каманда Олтушскай СШ. Але на гэты раз усё атрымалася інакш.
Магчыма, прычынай прыемнай неспадзяванкі стала маленькае новаўвядзенне арганізатараў спаборніцтваў – раённай арганізацыйнай структуры добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, якія спалучылі гэтае мерапрыемства з адкрыццём месячніка абаронна-масавай работы, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны.
— Мы імкнемся зацікавіць моладзь стралковымі відамі спорту,- сказала ў сваім выступленні Валянціна Козак, старшыня РАС ДТСААФ. —  Акрамя гэтага, на нашых спаборніцтвах спартсмены могуць пацвердзіць разрад або атрымаць яго.
Перад тым, як на мішэнях з’явіліся першыя вынікі выстралаў пачынаючых стралкоў, Ганаровымі граматамі і дыпломамі ДТСААФ былі заахвочаны прадстаўнікі пярвічных арганізацый – тыя, хто затраціў шмат сіл і энергіі на развіццё стралковага спорту раёна.
— Спадзяюся, стральба для нашых юных удзельнікаў назаўсёды застанецца толькі спортам і ніколі не спатрэбіцца ім ў грамадскім жыцці,-  адзначыў госць спаборніцтваў намеснік ваеннага камісара райваенкамата Валянцін Абрамук.
Віншавальная частка завершана. Самы час прадстаўнікам 12 каманд-удзельніц, якія былі сабраны з вучняў школ раёна і раённай гімназіі, узвесці куркі.
— Спаборніцтвы і сапраўды атрымаліся цікавымі і рэзультатыўнымі,- дзяліўся думкамі Анатоль Алесік, галоўны суддзя стралковай баталіі.- Вынікі, якія сёння паказалі нам юныя спартсмены, крыху лепшыя, чым былі ў мінулым годзе. Мала хто з цяперашніх удзельнікаў трапляў у “малако” (міма мішэні – К.П.). Безумоўна, у нас ёсць і таленавітыя дзеці, і трэнеры, што могуць вырасціць чэмпіёнаў. Падводзіць толькі матэрыяльная база. Вінтоўкі, з якімі даводзіцца трэніравацца, няякасныя. З такой зброяй складана нават здаць нарматывы па дапрызыўнай падрыхтоўцы, а не тое што падрыхтавацца да спаборніцтваў.
Што датычыцца пераможцаў, то імі ў асабістым першынстве сярод дзяўчат сталі Дзіна Клебановіч (Чарнянская СШ) – 1-е месца, Кацярына Карабейка (раённая гімназія) – 2-е месца і Дар’я Бут-Гусаім (СШ №1) – 3-е месца. Лепшымі сярод хлопцаў былі Ілья Шпак (СШ №2) – 1-е месца, Аляксандр Малечка (Гвозніцкая СШ) – 2-е месца і Сяргей Кулічык (Чарнянская СШ) – 3-е месца. А вось у агульнакамандным заліку тройка лідэраў выглядае так: Чарнянская СШ – на першым месцы, СШ №2 – на другім, а неаднаразовы прызёр раённых і абласных спаборніцтваў каманда Олтушскай СШ у гэтым годзе завяршае тройку лепшых. 
 Дарэчы, расслабляцца пераможцам няма калі, бо праз тыдзень камандзе Чарнянскай СШ трэба абараняць гонар нашага раёна на абласных спаборніцтвах.
Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў.

У дзесятачку!: 1 комментарий

  • 07.11.2010 в 11:30 дп
    Permalink

    хиии
    и я там была

Добавить комментарий


https://sledoc.com.ua

https://topobzor.info

www.adulttorrent.org/search/Fetishezzo
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!