“Жамчужына” Маларыты

Спартыўны ўніверсальны цэнтр Маларыты атрымаў афіцыйную назву: “Жамчужына”.
— З самага пачатку функцыянавання нашага аб’екта, — расказвае Міхаіл Улезла, дырэктар, — мы звярнуліся да грамадзян з просьбай дапамагчы прыдумаць назву ўстанове. Яна павінна адлюстроўваць унікальнасць, прыгажосць і веліч нашага збудавання. Паступіла шмат прапаноў. Мы адабралі некалькі, а нядаўна калегіяльна дэталёва абмяркоўвалі кожную назву. У фінале апынулася тры найменні. Аднак большасцю галасоў была выбрана “Жамчужына”. Жамчужына – асобае зерне жэмчугу, цвёрдага рэчыва, якое з’яўляецца каштоўным упрыгожваннем. Думаецца, што і наш спартыўны ўніверсальны цэнтр хутка стане сапраўднай жамчужынай Маларытчыны.
Ужо сёння спартыўны аб’ект аказвае наведвальнікам не адну паслугу. Тут, напрыклад, працуюць кактэйль-бар, трэнажорная зала, якая абсталявана самымі сучаснымі трэнажорамі, а таксама тэнісныя корты са зручным штучным пакрыццём, басейн па самых нізкіх цэнах да канца жніўня месяца, адкрытая спартыўная пляцоўка, вялікая зала для гульнявых відаў спорту.
Вуліца Паўднёвая, 15 райцэнтра. Адрас, які неабходна запісаць, бо тут знаходзіцца “Жамчужына”. На час летняга сезона спартыўны ўніверсальны цэнтр працуе штодзень з 10.00 да 22.00 і чакае тых, хто сапраўды клапоціцца пра сваё здароўе. Не ўпусціце шанц! Тэлефон для даведак: 2-28-22.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Міхаіл Улезла, дырэктар, запрашае ў “Жамчужыну” па здароўе.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


здесь kapli.kiev.ua

http://chemtest.com.ua/

www.1cs.com.ua/services/maintenance-cleaning/