Воспитанники Малоритской ДШИ стали победителями международного конкурса

Вучні  выяўленчага аддзялення школы мастацтваў працягваюць збіраць  у скар­­бонку дасягненняў узнагароды з роз­ных творчых конкурсаў. Апошняе таму пац­вярджэнне – выніковы ўдзел у міжнародным кон­курсе талентаў “Цу­доўная краіна” (г.Но­­васібірск, Расія). Маларыцкія юныя мастакі заваявалі на ім чатыры вышэйшыя ўзнагароды.

Дыпломам лаўрэата I ступені адзначаны работы Анастасіі Серады і Аліны Хапалюк (настаўнік Інеса Гаўрылюк), Таццяны Логінавай і Данііла Свістунова (настаўнік Жанна Крывенка) у намінацыі “Конкурс  выяўленчага мастацтва “Уж небо осенью дышало…” Акрамя таго, дыплом лаўрэата II ступені ў гэтай жа намінацыі атрымала Вікторыя Дзядзюк (настаўнік Лілія Русавук).

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!