Таямнiца сквера ля раённай бiблiятэкi

Касцёл у Маларыце ўпершыню пабудаваны палякамі-асаднікамі ў 1924 годзе. Паводле слоў старажылаў, ён быў драўляным і адносна невялікім па памерах. У касцёле налічвалася 250 месцаў для сядзення, меўся нават свой арган. Побач з касцёлам знаходзіўся дом арганіста. Аднак у рыма-каталіцкай пабудове вернікі маглі ўзносіць малітвы Богу нядоўга. Пасля таго, як вызвалілі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, касцёл зачынілі. У 1948 годзе, па ўспамінах маларытчан, там зрабілі клуб, дзе паказвалі кінафільмы, праводзілі танцы. Бібліятэка спачатку размяшчалася ў 2 пакоях ксяндза. Пасля драўляны будынак былога касцёла зруйнавалі. На яго месцы пабудавалі новы для ўстановы культуры. Паміж сучаснай бібліятэкай і былым кінатэатрам раней знаходзіліся нямецкія могілкі, дзе свой апошні прытулак знайшлі 135 чалавек.
Юра Уласюк, вучань 9 “А” класа раённай гімназіі, абапіраючыся на ўспаміны старажылаў, паспрабаваў аднавіць выгляд Маларыцкага касцёла. Юнак, які сур’ёзна цікавіцца гісторыяй роднага краю, зрабіў яго эскіз. Фотаздымкі могілак, дзе пахаваны былі нямецкія салдаты, прадаставіў Уладзімір Харсюк, мясцовы краязнаўца, у архівах якога знаходзіцца многа цікавых фотаздымкаў мінулага Маларытчыны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымкy: так прыблізна выглядаў касцёл у Маларыце на вуліцы Савецкай.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Таямнiца сквера ля раённай бiблiятэкi: 1 комментарий

  • 20.07.2011 в 2:47 пп
    Permalink

    Я не зразумела, а што здарылася з нямецкімі могілкамі? Іх зруйнавалі?
    Ці гэта сучасная пляцоўка ля бібліятэкі?

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

http://medicaments-24.com

profvest.com/2014/11/hedge-fund.html