ЛУКАЎСКАЯ “ІСКРА”

Другі год на базе Лукаўскай сярэдняй школы дзейнічае лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Сёлета на працягу 18 дзён (у 2 змены) тут адпачывалі юныя выратавальнікі.
Кожны дзень у лагеры праводзілася шмат мерапрыемстваў. Дзеці цудоўна адпачылі, атрымалі шмат новых уражанняў. Але самае галоўнае тое, што яны набылі шмат новых сяброў, а некаторыя сустрэліся са старымі, з якімі пасябравалі мінулым летам. У лагеры нават выйшла свая газета, у якой хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся ўражаннямі пра лагер. Сяргей Горбік пісаў: “Мне вельмі падабаецца ў лагеры. Тут я пазнаёміўся з добрымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Мне вельмі спадабалася быць камандзірам атрада. Я б з задавальненнем прыехаў сюды яшчэ раз”. “Больш за ўсё мне спадабаліся заняткі з пажарнымі, — заўважаў Раман Самасюк. — Яны дэманстравалі нам магчымасці пажарнай машыны, давалі прымераць касцюмы выратавальнікаў і праводзілі эстафету “Юны выратавальнік”. “У лагеры проста цудоўныя выхавальнікі і мерапрыемствы ўсе захапляльныя. Нават з першага дня не было сумна, бо адразу ж пачалася гульня “Зарніца”. Я зачаравана!” – дзялілася Дар’я Закрутная.
А калі дзецям падабаецца, значыць дарослыя стараліся недарэмна.
Алена БОЙКА, намеснік дырэктара па пазашкольнай рабоце Лукаўскай СШ.
НА ЗДЫМКУ: карысныя ўрокі ад выратавальнікаў-прафесіяналаў.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua

CHEVROLET Aveo аккумулятор купить

adulttorrent.org