Малоритчане награждены дипломом Министерства образования Республики Беларусь

Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ІІ ступені ўзнагароджана аб’яднанне па інтарэсах “Юны культарганізатар” Маларыцкага  раённага цэнтра дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі.

Узнагарода атрымана за ўдзел у рэс­­публіканскім конкурсе  гульнявых праектаў “Гуляюць дзеці – гуляем мы!”, які нядаўна прайшоў  на базе нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”. Куль­т­арганізатар Ала Ша­бо­гіна, педагог дадатковай аду­кацыі Зоя Ляшчынская разам з групай памочнікаў – Соф’яй Давыдоўскай, Ангелінай Косік і Крысцінай Шэпеля (усе вучні 7 “А” класа СШ №2) на суд журы прадставілі  20-хвілінную гульнявую праграму  “Шахматны турнір”.  Яна  разлічана на спаборніцтва дзвюх каманд дзяцей 12-15 гадоў, складаецца з 5 выпрабаванняў, якія маюць шахматную тэматыку.

Між іншым, гульнявая праграма “Шахматны тур­нір” таксама была адзначана дыпломам ІІ ступені на абласным этапе гэтага рэспубліканскага конкурсу.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!