«Мир без границ» Лицеисты побывали в Венгрии и теперь ждут приезда друзей (Малоритский район)

Маларыцкі дзяржаўны прафесійны лі­цэй сель­­ска­гаспадарчай вытворчасці не адзін год наладжвае міжнародныя сувязі. Цяпер ва ўстанове адукацыі рэалізуецца заключаная дамова аб суп­­рацоўніцтве па­­між прафліцэем і спар­тыўным аб’яд­наннем імя Етвыша (Дэбрэцэн, Венгрыя) на 2016 – 2019 гады, а таксама  з Таварыствам Роўных Магчымасцей (г.Ньірбатор) і Ста­равы­жаўскім пра­фесійным лі­цэем (Валынская воб­ласць). Нядаўняя паездка маларытчан у г.Ньірбатор (Венгрыя) стала штуршком для таго, што цяпер пра­пра­цоўваецца пытанне за­ключэння яшчэ адной  міжнароднай дамовы.

На гэты раз  з  адной з пра­фесіянальна-тэхнічных школ (Вethlen Gabor kzepiskol). Ва ўстанове адукацыі нашай дэлегацыі была наладжана цёплая сустрэча. Тут жа прайшло спартыўнае спа­борніцтва. Між іншым, бу­дучая дамова, як і іншыя, будзе прадугледжваць су­­­­­працоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры, спорту і турызму. У яе рамках – не толькі правядзенне роз­ных спартыўных мера­прыемстваў, майстар-кла­саў, семінараў, кан­фе­рэн­цый, кансультацый. Так­сама прадугледжваецца і сумесны адпачынак, пашы­рэнне  кантактаў паміж  педагагічнымі калектывамі з выкарыстаннем  інтэрнэту.

– Пяцідзённая паездка для 16 навучэнцаў нашага прафесійнага ліцэя стала незабыўнай і яркай, – рас­казвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай ра­боце ўстановы адукацыі Таццяна Белаш.  – Яна кожны дзень уключала роз­ныя экс­курсіі, культурна-ма­­савыя і спартыўныя ме­­ра­прыемствы, пра­ду­гледжвала знаёмства з мясцовымі славутасцямі, архітэктурай, культурай, прыродай. Маларытчане таксама пабывалі і на прыёме ў мэра горада Ньір­батор, які кожнаму лі­цэісту паціснуў руку, а мяс­цовае тэлебачанне пра нас падрыхтавала нават сю­жэт для навін. У Венгрыю, здаецца, мы прыязджаем ужо як да даўніх і сапраўдных сяброў, з якімі ў нас шмат агульнага.

– Я ў захапленні ад паездкі, – гаворыць навучэнец праф­ліцэя Ілья Кагут. – Многае  ў Венгрыі здзівіла і ўразіла сваёй прыгажосцю і не­паў­торнасцю. Запамя­та­лася наведванне Рэ­фар­­матарскай царквы пят­наццатага стагоддзя, музея знакамітага венгерс­кага роду Баторы, возера Ші­што, заапарка з вялікім акварыумам,  культурнага цэнтра… Многае далі і сус­­трэчы з венгерскімі ра­веснікамі. Хацелася б яшчэ раз пабываць у  горад Ньір­батор.

Плануецца, што ў краса­віку наступнага года вен­герс­кая дэлегацыя  ў чар­говы раз наведае наш раён. Цяпер у прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці рас­пра­цоў­ваец­ца праграма  зна­хо­-джання замежных гасцей на Маларытчыне.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!