Нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» узнагароджаны Мікалай Навумчык (Маларыцкі раён)

Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення шэраг настаўнікаў краіны ўзнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”. У ліку іх і намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Маларыцкая раённая гімназія” Мікалай Іванавіч Навумчык.


Такая ўзнагарода сапраўды заслужаная. Мікалай Навумчык — першы і пакуль алдзіны настаўнік-метадыст на Маларытчыне, член савета асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь “Імкненне”, лектар–практык ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, член рэдкалегіі навукова-метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, аўтар тэставых заданняў па беларускай літаратуры для 6-9 класаў, выдадзеных  ТАА ВД “Белы Вецер”, а таксама – 165 публікацый, якія змешчаны на старонках навукова-метадычных часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова і літаратура”, “Народная авета”, суаўтар 2 дапаможнікаў, што рэкамендаваны Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі, загадчык краязнаўчага музея “Спадчына”. А яшчэ ён наш калега – карэспандэнт раённай газеты “”.
Шчыра віншуем Мікалая Іванавіча з узнагародай!

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!