Дзеткам карысна – мамы задаволены

Кажуць, што дзеці – кветкі жыцця. А для таго, каб гэтыя кветачкі бесперапынна радавалі і бацькоў, і ўсіх нас, патрэбна добра, а галоўнае якасна іх карміць. Таму ў дзень здаровага харчавання ў дзіцячай кансультацыі райбальніцы сваю прадукцыю для харчавання дзяцей прадставіў Маларыцкі кансервавага­роднінасушыльны камбінат. Прыйшлі прадэгуставаць яе не толькі клапатлівыя матулі, але і бацькі. Нават медыцынскі персанал паліклінікі не застаўся абыякавым. Кожны, хто жадаў, мог пакаштаваць сокі і пюрэ, пазнаёміцца з асноўнымі накірункамі работы камбіната, пра што можна было даведацца са спецыяльнай літаратуры. Не застаўся незаўважаным і інфармацыйны стэнд, на якім маляўніча расказвалася аб прадукцыі. Інтарэсы камбіната на выставе прадстаўляла галоўны тэхнолаг Валянціна Грыгарук, якую адразу ж засыпалі пытаннямі. Валянціна Мікалаеўна расказала пра якасць і карыснасць прадукцыі, што выпускаецца. Таксама паведаміла, што сапраўдны сок – гэта сок без дабаўлення вады і цукру.
Зразумела, што і той жа сок, і пюрэ можна прыгатаваць і дома, але з сучасным тэмпам жыцця ніколі на гэта не хапае часу. “Для таго, каб мамы не стаялі на кухні, мы і існуем, — гаварыла Валянціна Мікалаеўна. — На сённяшні дзень мы можам прадставіць больш за 150 найменняў прадукцыі і на гэтым спыняцца не збіраемся”. Прадукцыю камбіната змаглі прадэгуставаць і тыя, хто яшчэ не карыстаўся ёю, і тыя, хто ўжо доўгі час яе спажывае.
У маларытчанкі Вольгі Аляксандраўны Алесік — чацвёра дзетак, на выставу завітала са старэйшым сынам Андрэем. “Мне вельмі падабаецца харчаванне для дзетак, якое выпускае наш Маларыцкі камбінат, — гаварыла жанчына. — Дзеці вельмі любяць гэтую прадукцыю. Ім яна смачная, а я, як маці, задаволена якасцю”. І дарослыя, і дзеці сышліся на адной думцы (хоць яны і не выказвалі яе ўслых, але гэта было відаць па іх, калі яны каштавалі прадукцыю для дзіцячага харчавання): вельмі смачна і якасна. Ну, а калі гэта так, то застаецца толькі парадавацца, што ў нас ў раёне выпускаюць і можна набыць натуральную прадукцыю, якая так дарэчы маладому арганізму.
Анастасія Максімук.
На здымку: у зале, дзе праходзіла дэгустацыя.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews/

read more babyforyou.org

читать далее gss.com.ua