Снежань. Народныя прыкметы
Снежань, які “зямлю грудзіць, хаты студзіць, год канчае, зіму пачынае”, атрымаў назву ад слова “снег”. У выданнях Францыска Скарыны дванаццаты месяц згадваецца як «прасинець», у “Храналогіі” Андрэя Рымшы (1581) называецца «просинецъ». Назва, якая выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты “Наша ніва” і набыла канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары “Нашай нівы” былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў гэтай газеце ўжываліся варыянты назвы: у 1907 годзе – грудзень, у 1908 годзе – грудзень (дзекабр), у 1909 годзе – снежань (дзекабр), у 1910—1912 гадах – снежань, у далейшым – толькі снежань.
Здавён у снежні асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі гарэ-ла лучына. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством, рамонтам. Жанчыны ж пасля сядзення за грэбенем ці прасніцаю браліся ткаць кросны.
У нашых продкаў добра быў развіты прагноз надвор’я. Народныя веды замацоўваліся ў такіх, напрыклад, прыкметах. Мароз у снежні і снег вышэй хаты – будзе год тады багаты. Сухі снежань – сухая вясна, сухое лета. Калі ў снежні вялікі іней, гурбы снегу, глыбока прамерзлая зямля – да ўраджаю. Прываліць у снежні ўшчыльную снег да платоў – дрэннае будзе лета, у адваротным выпадку – ураджайнае. Снежань снежны, халодны абяцае ўраджайнае жніво.
Прыкметы па днях
- Лічыцца, што гэты дзень задае тон усёй далейшай зімы. Калі ў гэты дзень будзе стаяць цёплае надвор’е, то і зіма абяцае быць цёплай, калі халоднае – зіма выдасца лютай.
- Які дзень – такое ж надвор’е чакаецца і ў сенакос.
- Якое надвор’е – такім жа яно будзе і падчас жніва. Калі ў гэты дзень ідзе снег, то 3 чэрвеня будзе дождж.
- Як зіма павядзе сябе ў гэты дзень, такая яна ў асноўным уся будзе.
- Народ прыкмячаў: “Колькі на асенняга Юр’я снегу, столькі на вясенняга – травы”.
- Прыслухоўваліся да ракі ці ручая: калі цурчанне ледзь чутнае, зіма будзе роўнай, а калі чуваць выразна – чакаюцца маразы, завеі.
- Цёплае надвор’е ў гэты дзень прадказвала добры ўраджай ільну.
- Дзень свяціцеля Міколы Цудатворцы. Затрымка зімы да Міколы была знакам таго, што маразы прыйдуць няскора і наогул уся зіма будзе бяспутная. Калі іней будзе раней Міколы зімовага, то трэба сеяць ранні ячмень, калі пазней Міколы – позні. Іней, які пакрывае дрэвы на Міколу, прадказвае добры ўраджай ільну.
- Па гэтым дні вызначалі надвор’е, якое будзе роўна праз паўгода.
- Калі ў гэты дзень марознае надвор’е, то такое яно будзе аж да 18 студзеня.
- Якое надвор’е перад Новым годам – такое будзе і перад Пятром. Калі ноччу на 1 студзеня ідзе снег, то чакаецца добры ўраджай.
Сказана як звязана
Снежань замосціць і загвоздзіць.
Снежань сцюжны з зімою дружны.
Зіма снежная – лета дажджлівае.
Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
У снежні адкрытае вуха – летам горача і суха.
Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена.
Падрыхтаваў Мікалай НАВУМЧЫК.