«Когда побеждает любовь» В Луково чествовали «золотых» и «серебренных» юбиляров (Малоритский район)

Фота Алы Алесіюк

У Лукаўскім сельскім Доме культуры прайшло ўшанаванне  “залатых” і “сярэбраных” юбіляраў пад назвай “Каханне гады перамагае”. У прыгожай зале, дзе сабраліся віноўнікі ўрачыстасці, іх родныя, сябры і аднавяскоўцы, было надзвычай цёпла і ўтульна ад шчырых усмешак, віншаванняў і пажаданняў пражыць у ладзе ды згодзе яшчэ не адно дзесяцігоддзе.

 Як расказала дырэктар Лукаўскага Дома культуры Ала Алесіюк, ушанаванне юбіляраў, што пражылі ра­зам не адзін год, у Лука­ве праводзіцца штогод звычайна на Дзень вёскі. Але ў такім фармаце сё­лета свята ладзілася ўпер­шыню. Безумоўна, ар­ганізатары хваляваліся і вельмі перажывалі. Толькі дарма, мерапрыемства атрымалася надзвычай эмацыянальным. Мно­гія, узгадваючы сваю ма­­­­ладосць, не змаг­лі стры­маць слёз. Кра­наль­ныя ўспаміны ўзру­шылі душу кожнага, хто ў той вечар завітаў у Дом культуры, і нагадалі, што сапраўднае, вечнае каханне ёсць на гэтай зямлі. Пацвердзілі гэта сваім прыкладам Сцяпан Фя­досавіч і Анастасія Ка­лістратаўна Міхальчукі, якія пражылі разам паў­века. Пагадзіцеся, час для праверкі пачуццяў досыць сур’ёзны. Усе ня­годы жыцця муж з жонкай  годна вытрымалі разам. Шчыра працавалі: Сцяпан Фядосавіч – вадзіцелем у мясцовым калгасе, а Анастасія Калістратаўна – ла­баранткай на ферме. Выгадавалі дваіх дзе-так. Ад імя кіраўніцтва Лукаўскага сельскага Са­ве­та і ад сябе асабіста старшыня сельвыканкама Алена Марук павіншава-ла “залатых” юбіляраў і ўру­чыла ім сімвалічнае пасведчанне аб шлюбе. Прымалі падарункі муж з жонкай таксама і ад ААТ “Чырвоны партызан”, дзе адпрацавалі шмат гадоў.  

Гучалі шчырыя словы і пажаданні доўгіх і шчас­лівых гадоў жыцця і ў ад­рас сямейных пар, што пра­жылі разам чвэрць ве­ку. Пад хвалюючую ме­лодыю марша Мен­дэль­сона на сцэну выйшлі Алег Міхайлавіч і Тацця-на Пятроўна Андраюк, Эдуард Іванавіч і Святлана Яраславаўна Сцепанюк, Віктар Ігнатавіч і Наталля Пятроўна Тарасюк. Шаноў­ныя юбіляры прыгадалі гады свайго юнацтва, як пазнаёміліся са сваімі абраннікамі, расказалі пра першае спатканне, калі ў іх душах іскрынкай загарэлася каханне, якое кожны з іх змог зберагчы і пранесці праз гады. Зноў­ку гучалі радасныя словы “Горка!” і лунала лёгкая мелодыя вальса, а на вачах прысутных блішчалі слёзы радасці.

Мерапрыемства ад-бы­лося пры падтрымцы спон­са­раў: ААТ «Чырвоны партызан», Маларыцка-га ЖКГ і раённага тэ­ры­­та­рыяльнага цэнт­ра сацыяльнага абслу­гоўвання на­сельніцтва.

Кацярына Яцушкевіч.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!