НЕ ПІ – НЕПАКАРАНЫМ БУДЗЕШ!

Алкагольны ліміт зніжаны ў два разы
У Беларусі з 12 жніўня дзейнічаюць новыя нормы дапушчальнага ўтрымання спіртнога ў крыві вадзіцеляў. Згодна з Пастановай Савета Міністраў ад 14 красавіка г.г. № 497 гэты ліміт зніжаны ў два разы.
Колькі аварый было ўчынена па віне нецвярозых вадзіцеляў, што лічыцца алкагольным ап’яненнем, як распазнаць нецвярозага вадзіцеля – аб гэтым і іншым размова ў інтэрв’ю начальніка аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі Юрыя ГАЙДУЧЫКА.
— Юрый Анатольевіч, колькі ДТЗ было ўчынена ў нашым раёне па віне нецвярозых вадзіцеляў?
— Толькі ў жніўні г.г. зарэгістравана 4 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 2 вадзіцелі атрымалі цялесныя пакалечанні. Наогул жа, у І паўгоддзі г.г. у рэспубліцы зарэгістравана 292 ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў, у выніку гэтых аварый 73 чалавекі загінулі і 341 атрымаў цялесныя пакалечанні. Такім чынам, кожнае восьмае ДТЗ на дарогах краіны ўчынілі нецвярозыя вадзіцелі.
Прывяду прыклады па нашым раёне. Так, 2 жніўня г.г. жыхар Пружанскага раёна І. П. Карунас, нецвярозы кіраваў аўтамабілем “Аўдзі-100” па вул. Савецкай у Маларыце. Паблізу АЗС не справіўся з кіраваннем, выехаў на правую па ходу руху абочыну і перакуліўся. На шчасце, у гэтым ДТЗ ніхто не пацярпеў.
6 жніўня г.г. вадзіцель В. І. Шышук, жыхар в. Лукава, таксама нецвярозы, кіраваў аўтамабілем “Фальксваген-Пасат” на аўтадарозе Брэст-Маларыта. Зноў жа не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, з’ехаў у кювет і перакуліўся. На шчасце, і тут ніхто не пацярпеў.
11 жніўня г.г. вадзіцель А. Д. Сіжук, жыхар в. Збураж, нецвярозы кіраваў аўтамабілем “Аўдзі-80” на аўтадарозе Маларыта-Олтуш. У выніку – зноў ДТЗ. Вадзіцель атрымаў цялесныя пакалечанні, быў дастаўлены ў бальніцу.
15.08 вадзіцель А. Ю. Дышкант, жыхар в. Замшаны, нецвярозы, не маючы правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі катэгорыі “А”, ехаў на матацыкле “ІЖ-Юпітэр”. Не справіўся з кіраваннем матацыкла, упаў на праезную частку дарогі, атрымаў цялесныя пакалечанні, быў дастаўлены ў бальніцу.
— Юрый Анатольевіч, па якіх асноўных прыкметах можна вызначыць, што транспартам кіруе нецвярозы вадзіцель?
— Транспартныя сродкі, якімі кіруюць нецвярозыя вадзіцелі, можна вызначыць па наступных характэрных асаблівасцях іх руху: нецвярозыя вадзіцелі не даюць пераваг у руху транспартным сродкам, пешаходам, іншым удзельнікам руху; перавышаюць устаноўленую максімальную хуткасць; рухаюцца з хуткасцю, нехарактэрнай для дадзенага ўчастка дарогі; рэзка тармазяць ля светлафораў; могуць рухацца без уключаных фар у цёмны час сутак і г.д.
— Да 12 жніўня алкагольным ап’яненнем лічылася 0,5 праміле і вышэй, а цяпер?
— Цяпер, калі трубка інспектара ДАІ пакажа 0,3, — чакай непрыемнасцей.
— Акрамя новых норм, у пастанове ёсць падрабязнае апісанне агляду вадзіцеляў для выяўлення прыкмет ап’янення – як алкагольнага, так і наркатычнага. Па якіх канкрэтна прыкметах можна ведаць, што вадзіцель нецвярозы?
— Сярод пералічаных прыкмет – пах спіртнога з рота, няроўная хадзьба, парушэнне мовы і інш.
— І ўсё ж 0,3 праміле – гэта многа ці мала?
— Лічым. Адзін праміле адпавядае граму выпітага чыстага спірту на 1 кг вагі. Каб дасягнуць 0,3 праміле, для мужчыны вагой 80 кг дастаткова ўжыць 50 грамаў гарэлкі ці 200 – 250 грамаў піва. Для жанчыны – амаль у два разы менш. Але гэта тэарытычна. Вылічыць жа нейкую сваю бяспечную норму практычна немагчыма. Між іншым, нават калі чалавек зусім не ўжываў спіртное, а, да прыкладу, мае павышаную кіслотнасць страўніка альбо даўно не чысціў зубы, “трубку” інспектара ДАІ таксама можа зашкаліць.
— Што трэба лічыць адмовай ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі на наяўнасць алкаголю ў крыві?
— Так, калі супрацоўнік ДАІ прапаноўвае асобе прайсці тэст на наяўнасць у крыві алкаголю з выкарыстаннем прыбора, а грамадзянін, нічога не кажучы, уцякае з месца, дзе супрацоўнікам ДПС быў спынены яго транспартны сродак, альбо хаваецца з месца ДТЗ, удзельнікам якога ён быў, гэта і ёсць адмова ад праходжання праверкі.
Адмовай ад праходжання медагляду з’яўляецца маўклівае невыкананне патрабавання супрацоўніка ДАІ, невыкананне інструкцый доктара, калі п’яны вадзіцель дастаўлены ў бальніцу, ці ігнараванне здачы аналізаў.
Неабходна адзначыць, што Палажэнне, зацверджанае пастановай № 497, у адрозненне ад раней зацверджаных пастаноў, не ўтрымлівае норму, якая прадугледжвае праверку вадзіцеля па яго асабістаму звароту без пісьмовага накіравання адказных асоб, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
Запісала Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік аддзялення ДАІ РАУС Юрый ГАЙДУЧЫК.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Добавить комментарий


best-cooler.reviews

medicaments-24.com/cialis-tadalafil/cialis-20-mg/

apach.com.ua/shop/category/parokonvektomaty-i-pechi/pechi-dlia-pitstsy
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!