“Прафсаюзны” партфель

У рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям” у наш раён паступіла дапамога на 5 мільёнаў рублёў для шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем’яў. Загадчык сацыяльна-эканамічнага аддзела Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Мельнічук разам са старшынёй РК прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Марушавым наведалі шматдзетныя сем’і харэографа Хаціслаўскага СДК Алены Люльковіч у Хаціславе, рабочай хлебазавода Вольгі Луцюк і санітаркі ЦРБ Людмілы Максімук з Маларыты. Першая сям’я атрымала 2 спартыўныя касцюмы для хлопчыкаў, дзве другія – ранцы і канцылярскія прылады.
Абласны камітэт райкама прафсаюза работнікаў АПК дапамог пярвічным прафсаюзным арганізацыям сваёй галіны, пералічыўшы на іх рахункі 4 мільёны рублёў з тым, каб яны на месцах аказалі дапамогу сваім работнікам, якія маюць у ёй найбольшую патрэбу.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: вам – ад прафсаюза: Вячаслаў Мельнічук у сям’і Вольгі Луцюк.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!