“Блакітнае паліва” для маларытчан» У наступным годзе карыстальнікаў прыродным газам ў Маларыцкім раёне стане больш

Газіфікацыя Маларыцкага раёна, якая распачалася яшчэ ў далёкім 1985 годзе, калі прыродны газ прыйшоў у райцэнтр, працягваецца. У надыходзячым годзе на Маларытчыне карыстальнікаў “блакітнага паліва” стане больш.

Экалагічна чысты і адносна танны прыродны газ прыйдзе ў апошні не­газіфікаваны аграгарадок – Гвозніцу. Плануецца пабудаваць больш за 9 кі­ламетраў газаправода, з якіх 2 кі­ламетры 250 метраў – вулічныя газавыя сеткі. У гэтым жа годзе бу­даўнічымі арганізацыямі пракладзена і ўведзена ў эксплуатацыю амаль 2 кі­ламетры газаправода ў аграгарадку Лукава, вёсцы Дарапеевічы, а таксама у райцэнтры па вуліцах Юбілейнай, Будаўнічай, Ткачова, 8 Сакавіка, Чкалава  і Кобрынскай. У свой час на гэтых аб’ек­тах працавалі брыгады з розных прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. На адным з такіх штодзень шчыруюць будаўнікі ЗАТ “Аптымалсервіс” з Кобрына. Нягледзячы на дождж і хо­лад дружна працуюць слесары-мантажнікі Васіль Кастылюк,  Андрэй Жук, Аляксандр Ягораў, зваршчык Валерый Трафімчук і экскаватаршчык Павел Шамайла.  За якасцю работ пільна сочыць майстар Яўген Кальмін. 

– Работнікі стараюцца, справу сваю ведаюць, – гаворыць майстар. – Гэта наш другі аб’ект у Маларыцкім раёне. У свой час праводзілі тут газ па вуліцы Школьнай, што ў Маларыце.

Дарэчы, усяго на Маларытчыне эксплуатуецца 435,6 кіламетраў га­­заправода, у тым ліку 252,9 – у сельс­кай мясцовасці. Як паведаміў галоўны інжынер Маларыцкага раёна газазабеспячэння ПУ “Кобрынгаз” Юрый Буян, прыродным газам у раёне карыстаецца 7676 абанентаў, з іх 2529 – у сельскай мясцовасці. Гэтыя лічбы с кожным годам павялічваюцца.

Алена Бань.

Добавить комментарий


https://uniti.ua

Buy PRIM 100 online in USA

на сайте
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!