Малоритчанин стал победителем творческого фотоконкурса

Мацвей Наўрасюк, вучань Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў, узнагароджаны дыпломам пераможцы Усерасійскага творчага фотаконкурсу “Асенняя пара – вачэй зачараванне” ў намінацыі “Фатаграфія” ва ўзроставай катэгорыі “Школьнікі” (12-15 гадоў).

Узнагароду хлопец атрымаў  за фотаздымак “Імгненне восені”, які  зроблены ў Маларыце на вуліцы Піянерскай мінулай восенню.

Мацвей Наўрасюк – вучань 7 “А” класа Маларыцкай раённай гімназіі. У вольны час хлопец захапляецца фа­таграфаваннем. Каб стаць сапраўдным пра­фесіяналам у гэтай справе, аднаго фота­апарата мала.  Для гэтага яшчэ, лічыць хлопец, неабходны спецыяльныя веды, уменні і навыкі. Каб іх набыць, Мацвей ужо некалькі гадоў наведвае заняткі аддзялен­ня фатаграфіі Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў.

З усіх дасланых  работ на  творчае спаборніцтва, было адабрана  толькі 9 лепшых у трох катэгорыях. У іх лік трапіла і работа Мацвея Наўрасюка.

–Я некаторы час аб­думваў, шукаў адпаведны сюжэт для фотаздымка, – кажа хлопец. – Хацелася знайсці такі кадр, каб ён дакладна перадаваў непаўторную прыгажосць родных мясцін. Такі кадр дапамог знайсці мой настаўнік Дзмітрый Ві­тальевіч Луцык. Падчас урока ён сказаў,  што для ўдалага кадра іншы раз бывае дастаткова толь­кі ўважліва пагля­дзець навокал, зірнуць уверх або сабе пад ногі… Я прыслухаўся да яго слоў. І сапраўды, ці­кавы і прыгожы кадр літаральна быў пад нагамі: апалае жоўтае лісце на трату­ары, якое ледзь варушыць лёг­кі ветрык. Я прысеў і сфатаграфаваў убача­нае. Здаецца, што атрымалася прыгожа!

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!