Шчырасць жывых зносін

Многія скардзяцца, што моладзі, якая працуе, зусім няма часу на актыўны адпачынак. Мажліва, гэта і так. Таму што кожны дзень патрэбна выконваць абавязкі па працы, а ў выхадныя дні многія больш адпачываюць ля тэлевізара, чым на свежым паветры. У мінулыя выхадныя на беразе Олтушскага возера прайшоў турыстыч­ны злёт “Лета – 2011” для моладзі, якая працуе. Злёт праводзіўся першы раз, і арганізатары спадзяюцца, што ён стане добрай традыцыяй. У ім прынялі ўдзел пяць каманд: каманды СВК “Чырвоны партызан”, СВК “Хаціслаўскі”, кансервавагародніна­сушыльнага камбіната, рамонтна-механічных майстэрань і каманда раённага выканаўчага камітэта.
Адкрыццё злёту было запланавана на вечар 19 жніўня, але прырода ўнесла свае карэктывы, таму ўрачыстае адкрыццё злёту адбылося 20 жніўня, у суботу, у 10 гадзін раніцы. На адкрыцці Таццяна Сацюк, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ, пазнаёміла з конкурснай праграмай. Потым слова ўзяў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вадзім Шпетны. “Мерапрыемствы на прыродзе – гэта заўсёды карысна, — гаварыў Вадзім Паўлавіч. — У нас шмат праводзіцца іх для школьнікаў, а вось для моладзі, якая працуе, амаль нічога. Таму такія злёты, спадзяюся, будуць праходзіць і ў будучым”. Вадзім Шпетны пажадаў камандам поспеху ў конкурсах, але галоўная мэта злёту,як ён адзначыў, гэта зносіны паміж маладымі людзьмі, бо ў наш час больш зносін праз сусветную павуціну. Увесь суботні дзень быў конкурсны. Пасля адкрыцця каманды прадставілі самі сябе. Пасля чаго распачалася конкурсная праграма: турыстычная паласа перашкод, дартс, шашкі, конкурс на лепшую турыстычную страву, а вечарам адбыўся конкурс на лепшую турыстычную песню. Таксама раённая арганізацыя ДТСААФ правяла конкурс па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. А пасля ўшаноўвалі пераможцаў. Першае месца дасталася камандзе рамонтна-механічных майстэрань, другое — камандзе кансервавагародніна­сушыльнага камбіната, трэцяе — камандзе СВК “Чырвоны партызан”. Былі ўшанаваны і пераможцы ў іншых конкурсах. Каманда раённага выканаўчага камітэта перамагла ў конкурсе па прахо­джанню турыстычнай паласы перашкод, а таксама ў дартсе. У конкурсе на лепшага шашыста першае месца атрымала каманда кансервавагародніна­сушыльнага камбі­ната.
Цікавым быў конкурс на лепшую турыстычную страву. Як адзначылі арганізатары, усе стравы былі арыгінальныя, але перавагу атрымала каманда СВК “Хаціслаўскі”. А лепшую турыстычную песню выканала каманда рамонтна-механічных майстэрань. Таксама каманда СВК “Чырвоны партызан” была узнагароджана за лепшае спальнае месца. Галоўны ж кубак па ўсіх выніках атрымала каманда раённага выканаўчага камітэта. Але ж не гэта галоўнае. Галоўнае, што было цікава. Арганізатары злёту шчыра ўдзячны ўсім за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства.Патрэбна адзначыць, што ўражанні ўдзельнікаў ад турыстычнага злёту засталіся самыя добрыя. Два дні, праведзеныя на прыро­дзе, абавязкова будуць успамінацца юнакам і дзяўчатам з цёплай усмешкай, бо гэта зарад бадзёрасці і добрага настрою. Спадзяемся, што ў наступным годзе злёт не толькі адбудзецца, але і збярэ яшчэ больш каманд-удзельніц.
Анастасія Максімук.
На здымку: у час турыстычнага злёту “Лета – 2011”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


детские платья
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!