Бюджэт Маларыцкага раёна на 2019 год складае 36 мільёнаў 208,1 тысяча рублёў

Бюджэт Маларыцкага раёна на 2019 год сфарміраваны па даходах і расходах у агульнай суме 36 мільёнаў 208,1 тысяча рублёў. Агульная сума паступлення ўласных даходаў раёна складзе 44,4% бюджэту, ці 16 мільёнаў 77,7 тысячы рублёў.

Для збалансаванасці даходнай часткі з планавымі расходамі бюджэту Маларыцкі раён атрымае датацыю ў памеры 19 мільёнаў 728,6 тысячы рублёў.

Пры фарміраванні расходнай часткі бюджэту раёна на 2019 год захаваны курс на сацыяльную накіраванасць расходаў.

Сродкі бюджэту размяркуюцца па асноўных напрамках наступным чынам:

— на адукацыю — 44,6%,

— на ахову здароўя — 21,7%,

— на кампенсацыю страт па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і будаўніцтва — 10,3%,

— на культуру — 4,8%,

— на сацыяльную палітыку — 4,1%,

— на сельскую гаспадарку — 3%,

— на фізічную культуру і спорт — 2,1%. 

У структуры расходаў бюджэту гра­шовыя сродкі пойдуць у асноўным на за­работную плату, аплату і субсідзіраванне камунальных паслуг, медпрэпараты і харчаванне.

Уласн. інф.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!