Обновление компьютерных классов в учреждениях образования Малоритского района

 

Па звестках аддзела па адукацыі Ма­ла­рыцкага райвыканкама, цяпер ус­та­новы адукацыі раёна абсталяваны 20 кам­п’ю­тарнымі класамі, у якіх налічваецца  124 камп’ютары для вуч­няў і 20 – для настаўнікаў.

Яны выкарыстоўваюцца ў камп’ютарных класах і вучэбных кабінетах падчас правядзення ўрокаў, факультатыўных заняткаў, заняткаў па інтарэсах і пазакласных мерапрыемстваў. Сацыяльны стандарт забяспечанасці вучняў персанальнымі камп’ютарамі ў раёне выконваецца (нарматыў – 1 камп’ютар на 30 вучняў, фактычна – 1 камп’ютар на 7 вучняў у 5-11 класах), і актуальнасць зараз ужо набывае пытанне павышэння  эфектыўнасці іх выкарыстання.

Састарэлая камп’ютарная тэхніка па­ступова выводзіцца з эксплуатацыі. Цяпер адбываецца абнаўленне камп’ютарных класаў. За 2018 год, напрыклад,  новыя камп’ютарныя класы паступілі ў 7 устаноў адукацыі. За кошт сродкаў раённага бюджэту Збуражскі д/с-СШ і Пажэжынская БШ атрымалі камп’ютарныя класы 1+3 (адзін – для настаўніка, тры – для вучняў), СШ №2, Ланская СШ, Дарапеевіцкі д/с-СШ, Чарнянская СШ – 1+7. А перад Новым годам за кошт сродкаў галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама раённая гімназія атрымала камп’ютарны клас 1+10.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!