Царкоўныя старадрукі

У фондзе бібліятэкі пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты захоўваецца некалькі кніг, якія выдадзены ў ХІХ і на пачатку ХХ стагоддзяў. Самым раннім старадрукам з’яўляецца “Триодь цветная”, які ўбачыў свет пры жыцці Ганны Іаанаўны. Расійская імператрыца з роду Раманавых, між іншым, краінай кіравала амаль 10 гадоў. У перыяд з 1730 па 1740 гады і выдадзена “Триодь цветная”.
— Гэта, — расказвае Ірына Сезік, бібліятэкар, — вялікая і досыць цяжкая богаслужэбная кніга, якая змяшчае чын паслядоўнасці царкоўнай службы на працягу 18 тыдняў: 10 тыдняў да Вялікадня – «Постная триодь», 8 тыдняў пасля Вялікадня – «Цветная триодь». Трыёд­дзю яна названа таму, што ў час набажэнства спяваюцца каноны, якія складаюцца з трох песень.
— Што ўяўляе сабой дакументальны помнік мінулага кнігавыдання?
— “Триодь цветная” налічвае 648 старонак, мае драўляную вокладку, якая абцягнута натуральнаю скураю. Раней былі і 2 засцежкі з каштоўнага металу. Аднак з-за даўнасці часу яны абламаліся. Кніга на­друкавана чорнаю і чырвонаю фарбамі. На старонках “Триоди цветной” напісана: “Уласнік – настаяцель Міхаіла-Архангельскай царквы вёскі Базра Томскай епархіі, 1912 г.” Акрамя таго, некалькі раз у выданні сустракаецца трохвугольны штамп. На ім выразна напісана: “Домаўладальнік – Якаў Фёдаравіч Хмель, вуліца Курская, д.51, г.Днепрадзяржынск” (зараз гэта Днепрапятроўская вобласць Украіны). Цікавым з’яўляецца і тое, што перад тэкстам кнігі вялікімі літарамі пазначана “Начало”, а пасля яго – “Канец”.
Яшчэ адзін старадрук выдадзены ў 1851г. у Пачаеўскай друкарні. Гэта – “Канонік”, богаслужэбная кніга, якая змяшчае выбраныя каноны, а таксама некаторыя акафісты і малітвы. Яна мае шчыльныя тоўстыя старонкі, злёгку зеленаватыя, невялікі, кішэнны фармат. На паліцах бібліятэкі ёсць і кніга “ Правило к божественному причащению”, якая датуецца 1898 годам (Кіеў. Друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры).
— У бібліятэцы яшчэ захоўваюцца і іншыя кнігі, якія выдадзены прыблізна сто гадоў таму, а магчыма, і больш, — гаворыць Ірына Аляксееўна. – Чаму прыблізна? Таму што не захаваліся старонкі, дзе пазначана дата. Ды і напісаны яны на царкоўнаславянскай мове. Такія кнігі, лічу, з’яўляюцца сапраўдным багаццем. Яны дыхаюць гісторыяй. У нас у бібліятэцы можна патрымаць у руках і пагартаць кніжныя старажылы — “Біблію” ў трох частках (захавалася толькі дзве часткі), “Жыціі святых. Ліпень”.
На здымку: кнігі, якія выдадзены ў ХІХ і на пачатку ХХ стагоддзяў, што захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі пры Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.topobzor.info

подробно cialis-viagra.com.ua

https://webterra.com.ua