«Показали класс!» Малоритчане завоевали 8 дипломов на областном этапе республиканской олимпиады

Прайшоў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Каб трапіць на яго, неабходна было прайсці абласны рэйтынгавы адбор. Сёлета рэйтынгавую шкалу ў раёне пераадолела 17 вучняў 9-11 класаў, адзін вучань 8 класа (Арцём Піпко, раённая гімназія), два вучні 7 класаў (Мацвей Наўрасюк і Яўген Бурда з раённай гімназіі). Яны і прадстаўлялі Маларытчыну на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па дзевяці прадметах, які прайшоў у Брэсце, Баранавічах, Кобрыне і Пінску.

Аляксандра Сухарэвіч

Анастасія Сцепанюк

Антон Касцючык

Іна Алесіюк

Кацярына Марашчук

Марыя Варанчук

Ульяна Шпетная

Ян Чэслак

Па выніках абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджана 8 вучняў устаноў адукацыі Маларытчыны. Іх атрымалі: па біялогіі — Ульяна Шпетная (9 клас, раённая гімназія, настаўнік Н.А.Шпетная), па хіміі – Анастасія Сцепанюк і Іна Алесіюк (9-класніцы, Лукаўская СШ, настаўнік В.С.Пацук), па матэматыцы – Ян Чэслак (9 клас, Збуражскі д/с?СШ, настаўнік А.А.Наўрось), па астраноміі — Кацярына Марашчук і Марыя Варанчук (11-класніцы, СШ №2, настаўнік С.І.Марашчук), па гісторыі – Антон Касцючык (10 клас, Ланская СШ, настаўнік В.М.Касцючык), па геаграфіі – Аляксандра Сухарэвіч (9 клас, Гвозніцкі д/с-СШ, настаўнік Ю.А.Сымонік).
Вынікі ўдзелу ў абласной алімпіядзе – паказчык стараннай вучобы вучняў, іх настойлівасці і мэтанакіраванасці, творчай працы педагогаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!