Слова нясе цяпло, дабро і веру

Дзень беларускага пісьмен­ства, які на гэты раз прайшоў у г. Ганцавічы, за 18 гадоў стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Гэта выдатная магчымасць сустрэцца з жывым родным словам, жывымі сведкамі творчага працэсу стварэння кніг, перыядычных выданняў.
Ганцавічы сустрэлі гасцей багаццем і разнастайнасцю выстаў, музыкай, песнямі. Да гасцей звярнуліся высокія афіцыйныя асобы – намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, епіскап Пінскай епархіі беларускай праваслаўнай царквы Стэфан, старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Столяр. Удзел у мерапрыемстве прымалі міністры культуры, інфармацыі, адукацыі, дзеячы літаратуры, навукі, мастацтва, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежных дэлегацый.
Вітаючы ўдзельнікаў свята, Канстанцін Сумар адзна­чыў: “На Брэстчыне кожны раён, кожная вёска маюць свае традыцыі, сваю гаворку, сваіх знакамітых землякоў – майстроў, умель­цаў, літаратараў. Ганцаўшчы­на, безумоўна, вядома літа­ратурнымі традыцыямі, закладзенымі Якубам Коласам, якія былі працягнуты некалькімі пакаленнямі паэтаў і празаікаў.

Таму сімвалічна, што разыначкай свята стала адкрыццё ў райцэнтры бюста Якуба Коласа, Алеі пісьменства, якую ўпрыгожыў першы ў горадзе фантан, а таксама ўдзел у святкаванні сына народнага паэта Беларусі Міхася Міцкевіча, які прыехаў у мясціны, дзе Якуб Колас пачынаў сваю першую настаўніцкую дзейнасць, дзе ствараў сваю першую кнігу трылогіі “На ростанях”.
Слова нясе ў нашы сэрцы цяпло, дабро і веру. У ім – сіла нашай душы. Таму недарэмна свята ўшанавання слова ў ціхім гарадку над рэчкай Цною праходзіла з вялікім размахам, прыгожа і ўрачыста.
Вялікую групу пісьменнікаў і публіцыстаў старшыня грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалай Чаргінец павіншаваў з перамогай у конкурсе “Лепшы твор года” ў намінацыях прозы і паэзіі, драматургіі, мастацкага перакладу, публіцыстыкі, гісторыка-краязнаўчага і песеннага жанраў, дзіцячай літаратуры, а Анатоль Тозік уручыў ім ганаровыя знакі і дыпломы. Адбыліся прэзентацыі айчынных выдавецтваў, фестываль кнігі і прэсы. “Горад майстроў”, у якім прынялі ўдзел і работнікі маларыцкага Цэнтра народнай творчасці, кірмаш вясковых падворкаў, выставы прадукцыі прадпрыемстваў, канцэрты на шматлікіх пляцоўках надалі святу своеасаблівы нацыянальны каларыт, маляўнічасць. Фінальным акордам сталі гала-канцэрт мастацкіх калектываў Брэстчыны і святочны феерверк.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: помнік Якубу Коласу; аўтограф ад сына паэта Міхася МІЦКЕВІЧА; галоўная сцэна свята.

Слова нясе цяпло, дабро і веру: 1 комментарий

  • 01.03.2012 в 10:24 дп
    Permalink

    Фотарэпартаж з Дня беларускага пісьменства ў горадзе Ганцавічы —

Добавить комментарий


https://viagraon.com

もっと ac-sodan.info

посмотреть
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!