“Хаціславяне” шчадравалі ў Польшчы (Маларыцкі раён)

Народны ансамбль “Хаціславяне” Хаціслаўскага  сельскага Дома культуры пабываў з творчым візітам у Бельскім павеце Беластокскага ваяводства Польшчы. Такая паездка стала магчымай, дзякуючы  запрашэнню польскага фалькларыста Дарафея Фіёніка.

Разам з мясцовым гур­­там “Жэмерва” са­ма­дзейныя артысты з Хаціслава на мінулым тыдні на працягу трох дзён прымалі ўдзел у абрадзе шчадравання – абход двароў гуртом шчадроўнікаў. У бела­рускім нацыянальным адзенні, са звяздою ў руках, з песнямі і тан­цамі яны калядавалі на падворках і ў хатах жы­хароў пяці польскіх вёсак, сардэчна віншавалі іх з нараджэннем Ісуса Хрыс­та, жадалі здароўя, дабрабыту, плёну ў пра­­цы… Акрамя таго, “Ха­ціславяне” з канцэртнай  праграмай “Каляда іш­ла” таксама выступілі ў трох вясковых клубах, спявалі калядкі ў двух мяс­цовых праваслаўных храмах, прынялі ўдзел у тэматычных танцавальных  вячорках для моладзі. І ўсюды выступленне на­шых самадзейных ар­тыстаў было сустрэта на “біс”. Палякаў здзівіла на­пеўнасць і меладычнасць беларускіх народных пе­сень,  гармонія і каларыт нацыянальнага адзення, а таксама зладжанасць і прыгажосць рухаў падчас выканання побытавых танцаў.

Шмат незабыўных ура­жан­няў ад убачанага і па­чутага засталося і ва ўдзель­­нікаў ансамбля “Ха­ціславяне”. Вандроўка да суседзяў пераканала, што любіць свой край, га­нарыцца яго гісторыяй немагчыма, калі не ве­даць фальклорную спад­­­чыну, не ведаць, чым маленькая радзіма  жыла ў мінулым, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, па­знаваць, разумець сваю зямлю, яе народ якраз і дапамагае фальклор.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!