Память о погибших во время войны в Афганистане (Малоритский район, фоторепортаж)

15 лютага ў Беларусі адзна­­­чаецца Дзень па­мяці воінаў-інтэр­на­цыя­налістаў. Гэтая дата звя­зана з выва­дам ў 1989 го­дзе савецкіх войск з Аф­­­ганістана. Памяць пра афганскую вайну на­заў­сё­ды засталася ў сэрцах бацькоў, жонак і дзяцей тых маладых хлопцаў, якія дадому ўжо ніколі не вернуцца. На жаль, ёсць такія і на Маларытчыне. У спісе тых, хто загінуў ў Афганістане, прозвішчы ўраджэнцаў раёна – Івана Кіцеля, Юрыя Шалягейкі і Івана Такарчука. Іх імёны ўжо ўвекавечаны на ме­марыяльнай таблічцы па­мятнага знака воінам-ін­тэрнацыяналістам, якія вы­­конвалі свой інтэрна­цыянальны абавязак у Аф­га­ністане.

Памяць пра ўдзельнікаў афганскай вайны жыве ў раёне. Апошняе таму пац­вяр­джэнне – мітынг, які адбыўся на пляцоўцы перад галоўным уваходам у будынак Мала­рыцкага прафесійнага лі­цэя сельскагаспадарчай вы­творчасці. Падчас яго ад­бы­лося  адкрыццё памятнай дошкі, дзе ўвекавечана  памяць пра выпускніка гэтай установы адукацыі, воіна-афганца Іва­на Іванавіча Такарчука. Між іншым, яе вы­рабіў інды­відуальны прадпрымальнік Генадзь Макарук.

Іван Такарчук нарадзіўся ў в. Навалессе, у 1973 го­дзе закончыў Радзежскую вась­мігадовую школу, у 1976 годзе –   Маларыцкае СПТВ-155, працаваў трактарыстам у калгасе “1 Мая”, у лістападзе 1976 года быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы СССР. Службу праходзіў у Мурманску, у 1980 годзе закончыў шко­лу прапаршчыкаў, з 1986  года служыў стар­шым прапаршчыкам у Афга­ністане. Загінуў у верасні 1988 года.

Падчас мітынгу выступіў намеснік старшыні Мала­рыц­кага райвыканкама Ста­ніслаў Ляшчук, старшыня Мала­рыцкай раённай ар­га­нізацыі грамадскага аб’яднання “Бе­­ларускі саюз  ветэранаў вайны ў Афганістане” Алег Шышацкі.

Менавіта ён  ат­ры­маў ганаровае права  ад­крыць памятную дошку. Так­сама на мерапрыемстве вы­ступіла Надзея Васільеўна, жонка Івана Такарчука, якая ва ўстанову адукацыі прыехала з дачкой Наталляй.

Выказаліся падчас ўрачыстасці протаіерэй Віктар Па­ляціла, благачынны цэрк­ваў Маларыцкага раёна, а таксама воін-афганец Ва­дзім Ванюшын. Затым ад­былося ўскладанне кветак да  памятнай дошкі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!