Міжнародны праект «Народная творчасць без межаў» сабраў навукоўцаў у Маларыце

У ГДК г. Маларыта  прайшоў міжнародны навукова-практычны семінар “Традыцыйная народная культура беларуска-ўкраінскага пагранічча”. У яго рабоце прыняло ўдзел 40 чалавек з Маларыты, Брэста, Мінска і Ратна.

Семінар праводзіўся ў рамках  рэалізацыі праекта “Народная творчасць без межаў”, які ўваходзіць у Праграму тэрытарыяльнага су­працоўніцтва краін Усходняга партнёрства Беларусь – Украіна і фінансуецца Еўрапейскім Саю­зам.

Праект быў распачаты 30 лістапада 2017 года сумесна ад­дзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама і аддзелам культуры, аддзелам адукацыі, па справах моладзі і спорту Ратнаўскай раённай дзяр­жаўнай адміністрацыі Украіны. Згодна з асноўнай задачай праек­та “Народная творчасць без межаў”, які завяршаецца 28 лютага 2019 года на тэрыторыі Маларыцкага і Ратнаўскага  раё­наў, неабходна было стварыць умовы для адраджэння і развіцця традыцый рэгіянальнага ткацтва на тэрыторыі двух раёнаў. Ён таксама прадугледжваў фар­міраванне спрыяльных умоў для захавання і папулярызацыі элементаў традыцыйнай народнай культуры беларуска-ўкраінскага памежжа. 

На пленарным пася­джэн­­ні выступіў Аляксандр Панько (кандыдат гіста­рыч­­ных навук, Брэсцкі дзяр­­жаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна), які  расказаў, як адбывалася работа ад ідэі да рэалізацыі праекта “Народная творчасць без межаў”. Вольга Лаба­чэўская (доктар мастацтвазнаўства, Бе­ла­рускі дзяржаўны ўні­версітэт культуры і мас­тацтваў) гаварыла  пра ахову нематэрыяльнай культурнай спадчыны на беларуска-ўкраінскім Палессі. Канстанцін Кра­­соўскі (доктар ге­аг­рафічных навук, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна) скіраваў увагу прысутных на дэ­маграфічных выклі­ках за­хаванню нема­тэрыяльнай культурнай спадчыны ў рэгіёнах Бе­ларусі.  З цікавасцю былі заслуханы і іншыя выступленні. Напрыклад,  пра сучасны стан і пер­спек­тывы развіцця ту­рыз­му ў беларуска-ўкраін­скім паграніччы расказваў Дзяніс Нікіцюк (кандыдат геаграфічных навук,  начальнік сектара турызму ўпраўлення спор­­ту і турызму Брэсц­кага аблвыканкама), пра асаблівасці і адметныя рысы Маларыцкага строю традыцыйнага народнага адзення – Сяргей Заруцкі (навуковы эксперт праек­та, кандыдат ге­аг­рафічных навук, РГТ “Беларускае геаграфічнае таварыства”), пра пры­роду Маларытчыны як надзейную аснову для захавання і развіцця куль­турнай спадчыны – Мікалай Міхальчук (кандыдат біялагічных навук, ды­рэктар ДНУ “Палескі аграрна-экалагічны ін­стытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”), пра захаванне трады­цый­най народнай куль­туры сродкамі абласных культурных мерапрыемстваў – Святлана Коржук (Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр), пра геалагічную спадчыну ў культуры жыхароў Брэсцкага Палесся – Максім Багдасараў (доктар геолага-мінералагічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), пра выкарыстанне элементаў традыцыйнай народнай культуры пры стварэнні  брэнда тэрыторыі – Вадзім Шпетны (настаўнік СШ №2), пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці як гарантыю захавання самабытнасці рэгіёна і развіцця культурна-пазнавальнага  турызму – Марына Сёмышава (вядучы метадыст, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр). Таксама падчас міжнародна-га семінара выступілі партнёры па праекце з украінскага  боку і прайшлі круглыя сталы “Праблемы захавання традыцыйнай культуры беларуска-ўкраінскага пагранічча” і “Асаблівасці выкарыстання культурнай спадчыны ў розных сферах”.

 

У рамках праекта “Народная творчасць без межаў” было  праведзена шэраг мерапрыемстваў. Гэта, напрыклад, майстар-класы па ткацтве ў Маларыце і Ратна, канферэнцыі, рабочыя сустрэчы праектнай групы, мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі па папулярызацыі рэгіянальных народных строяў, якія ўключалі выставы, конкурсы, экскурсіі, прэзентацыі. Прайшоў міжнародны  пленэр  ткачоў у Маларыце, міжнародны фальклорны фестываль у Ратна, быў сабраны і сістэматызаваны матэрыял аб рэгіянальных асаблівасцях тэхналогіі ткацтва. Таксама запланавана выданне фотаальбома “Традыцыйны народны касцюм беларуска-ўкраінскага пагра­нічча” на беларускай і ўкраінскай мовах.

Нагадаем, што Еўрапейскі Саюз на рэалізацыю сумеснага праекта вы­дзеліў 98 523 еўра. Маларыцкі бок атрымаў 59% ад гэтай сумы. Грашовыя сродкі былі затрачаны на фарміраванне культурнай ідэнтычнасці Палесся на аснове адраджэння традыцый ткацтва на тэрыторыі беларуска-ўкраінскага пагранічча.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


farm-pump-ua.com

velotime.com.ua/product/comanche-holiday-fs-/

магнитная лента с клеевым слоем
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!