Первенство по мини-футболу: лидирует команда Малоритского КОСКа. В воскресенье, 17 февраля, будут сыграны игры 6 тура!

Дзявятага і дзясятага лютага ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” Маларыты былі сыграны гульні чацвёртага і пятага тураў VІ адкрытага першынства Маларыцкага раёна па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд.

Гульні чацвёртага тура закончыліся з наступнымі вынікамі. “Савушкіна” выйграла ў каманды “Легіён-юні” (лік гульні 5:4), “Ляхаўцы” –  у “Прафліцэя СГВ” (3:2),  “Кансервавагароднінасушыльны камбінат”(Маларыцкі КГСК) –  у “СШ № 2” (9:3), “Стандарт” – у “Дарапеевічы” (6:3). Пасля чатырох сыграных тураў  лідарства захавала каманда “Савушкіна”.

Аднак сыграныя матчы пятага тура пацвердзілі думку, што ўсё можа змяніцца.  Гульні закончыліся з наступным вынікам. Міні-футбалісты “СШ № 2” сыгралі унічыю з камандай “Прафліцэя СГВ” (4:4), “Стандарт” выйграў у каманды “Ляхаўцы” (5:2), “Легіён-юні” –  у “Дарапеевічы” (3:2).

Цікавай і напружанай атрымалася гульня лідараў турнірнай табліцы. Першы тайм  матча “Савушкіна” – “Маларыцкі КГСК” закончыўся ўнічыю з лікам 1:1. Галы забілі Раман  Наўрось і Аляксандр Галавач. Гульнявая ініцыятыва на працягу матча пераходзіла ад адной каманды да другой.

Яны мелі неаднаразовыя шанцы забіць галы, аднак не здолелі скарыстацца гэтай магчымасцю. І ўсё ж, больш удачлівымі на гэты раз аказаліся завадчане, якія ўзялі верх з лікам 4:2. На восьмай хвіліне мяч у вароты “Савушкіна”  забіў Максім Ляпешка, на дзевятнаццатай – Аляксандр Галавач. На дваццатай хвіліне “Савушкіна” адыграла адзін мяч. Яго ў вароты “Маларыцкага КГСК” забіў  Багдан Кавальчук. Напружанне ўзрастала. Аднак трапны ўдар па дабл-пенальці Паўла Струнца прынёс перамогу завадчанам, якія выйгралі з лікам 4:2. Яны і ўзначалілі турнірную табліцу пасля пятага тура.

Сямнаццатага лютага будуць сыграны гульні шостага тура. У 10:00 пачнецца матч паміж камандамі “Легіён-юні” і “Прафліцэй СГВ”,  у 11:00 сыграюць  “СШ №2” і “Дарапеевічы”, у 12:00 – “Маларыцкі КГСК” і “Стандарт”, у 13:00 – “Ляхаўцы” і “Савушкіна”.

Балельшчыкі, якія сабраліся ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына”, абмяркоўвалі кожную гульню і прагназавалі, хто заваюе Кубак раёна па міні-футболе на гэты раз. Чакаць засталося нядоўга.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com

adulttorrent.org

gepatite.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!