Ад А да Я папрацавалі летась дарапеевіцкія земляробы

Адразу некалькі лічбаў, якія сведчаць пра вынікі працы ў СВК “Дарапеевічы”. За 2009 год выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі атрымана ў суме 5 мільярдаў рублёў. На 1 працуючага выраблена прадукцыі на суму 60 мільёнаў рублёў – сярод гаспадарак раёна самы лепшы паказчык эфектыўнасці работы. Прыбытак склаў 450 мільёнаў рублёў, рэнтабельнасць – 7,6%. У СВК ад адной каровы надоена 5714 кг малака (другі паказчык у раёне), мяса атрымана на 20% больш, чым у папярэднім годзе. Сярэдняя зарплата дарапеевіцкіх працаўнікоў павялічылася на 9% і склала 739 тысяч рублёў – таксама адна з самых высокіх у раёне. Гаспадарка паспяхова справілася амаль з усімі прагнознымі паказчыкамі.
Як бачна, дарапеевіцкія земляробы летась папрацавалі, як кажуць, ад А да Я. Іх поспех не выпадковы, а хутчэй заканамерны, які найбольш залежыць ад стылю кіравання, адказнасці спецыялістаў, укаранення новых тэхналогій і г.д. Тут жыве прынцып: не рабі дрэнна – дрэнна само атрымаецца, рабі па-гаспадарску. У аснову яго пакладзена строгая дысцыпліна на рабочых месцах. Дарэчы, за мінулы год тут не зарэгістравана ніводнага няшчаснага выпадку, ніводнага злачынства, якое ўчынілі б члены СВК, не дапушчана крадзяжоў.
У сваёй справаздачы старшыня Васіль Юхімук аналізаваў работу ў галінах, параўноўваючы вынікі дзейнасці падраздзяленняў з аднолькавымі ўмовамі працы. У такім выпадку, як у люстэрку, адлюстроўваюцца незадзейнічаныя яшчэ рэзервы, недахопы. Скажам, на Дарапеевіцкай і Паўлопальскай фермах з аднолькавым пагалоўем, аднолькавымі кармамі і г.д. – вынікі работы розныя. Чаму? Спрацоўвае чалавечы фактар. Кіраўнік спыніўся на праблеме алкагалізацыі, якая тут, як і паўсюдна, стаіць вельмі востра, і ў многім перашкаджае працаваць лепш. За апошнія паўгода 29 чалавек толькі ў час ранішняй праверкі на ўтрыманне ў арганізме алкаголю былі адхілены ад работы.
Васіль Юхімук расказаў пра планы, якія стаяць на сёлетні год перад сельгаскааператывам.
Ставіцца задача кожны дзень лічыць валавую прадукцыю. У гаспадарцы ёсць усё, каб гэты год, а значыць і пяцігодку ў цэлым, завяршыць добра.
Вялікія надзеі ўскладвае кіраўнік на гароднінасховішча. І гэта невыпадкова. Сёння на рынку запатрабавана толькі таварная прадукцыя. Маючы такое сховішча, можна будзе прадаваць яе не толькі восенню, калі яна танная, а рэалізоўваць пастаянна: зімой, вясной, з улікам тых надбавак, якія даводзяцца ўрадам. І гэта было б разумна, па-гаспадарску, бо колькі чалавечай працы ўкладваецца ў атрыманне менавіта таварнай прадукцыі. Сёлета ў СВК плануюць атрымаць 1860 тон бульбы, яе плошчы пашыраюцца да 100 гектараў, 250 тон цыбулі, будуць вырошчваць і іншую гародніну.
У рабоце сходу прымалі ўдзел і выступілі першы намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Федзюковіч і супрацоўнік РАУС Эдуард Паўлаў.
Вялікая група перадавікоў гаспадаркі была ўшанавана прэміямі, у гонар іх быў дадзены канцэрт.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: малады твар гаспадаркі: інжынер-тэхнолаг Вадзім ДЫЦЭВІЧ, даярка Алена ЖУК, галоўны эканаміст Кацярына ШАЛЫГІНА, галоўны інжынер Сяргей НЕНАДАВЕЦ і эканаміст Аліна ЗАМУРНЯК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


mitsubishi.niko.ua

medicaments-24.com

Yuneec Q500 4K