«Беларусь, Украіна і Польшча» У Маларыце прайшоў 4 міжнародны турнір па гандболе (фотарэпартаж)

16 лютага на базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы  алімпійскага рэзерву  Маларыцкага раёна  прайшоў чацвёрты міжнародны турнір па гандболе сярод мужчынскіх аматарскіх каманд.

За званне мацнейшай і Кубак спаборніцтваў змагалася восем каманд. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх групах. У групе “А” ігралі  каманды ГК “Маларыта”, ГК “Авангард” (г.Гродна),  ГК “Тарнада” (г.Бровары, Кіеўская вобласць) і “ГК “Гурнік” (г.Златорыя, Ніжнесілезскае ваяводства Польшчы), у групе “В” ‒  ГК “Заходні рэгіён” (г.Брэст), ГК “Аматары” (г.Мінск), ГК “Легіён ХХІ” (г.Кіеў) і ГК “Старт” (г.Конін, Вялікапольскае ваяводства Польшчы).

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!