З КІРМАШУ ВЯРНУЛІСЯ З ДЫПЛОМАМ

Райспажыўтаварыства прыняло ўдзел у абласным конкурсе “Дажынкі-2011” у г. Бяроза.
Гандлёвая выручка, заробленая на фестывалі-кірмашы, склала 45 мільёнаў рублёў. Актыўны ўдзел у “Дажынках-2011” прынялі работнікі грамадскага харчавання. Быў арганізаваны гандаль шашлыкамі, блінамі, юшкай, пловам, пірагамі, марожаным і іншымі таварамі. Усе стравы гатаваліся на вачах у пакупнікоў, што вельмі зацікавіла жыхароў і гасцей горада Бярозы. Удала была арганізавана і выстаўка-продаж прадукцыі камбіната кааператыўнай прамысловасці. Работнікі камбіната здзівілі сваім майстэрствам. Розныя вырабы з цеста былі выпечаны ў выгля­дзе караваяў і нават цацак. Добра пастараўся і абслуговы персанал: прадаўцы магазіна “Кулінарыя” Галіна Прадэус і Кацярына Шугала, бармены рэстарана “Рыта” Аляксандра Мейлутэнэ і Сняжана Соц, повары рэстарана “Рыта” Людміла Прадэус і Зінаіда Грачова, бармен і повар кафэ “Скарпіён” Алена Обадава і Святлана Клаўдзеева, бармен і повар бара “Аколіца” Наталля Шамрай і Вера Рэкруткіна, кандытар грамхарчу Алена Баршак, старшы прадавец магазіна “Старт” Вера Мельнікава. Немалая заслуга ў поспеху і вадзіцеляў Мікалая Кавальчука, Васіля Алексюка, Мікалая Сацюка, Мікалая Стасюка, Віктара Бурштына, Івана Кардзелюка, Васіля Матвейчука, Уладзіміра Кулагіна, Васіля Стасюка, Міхаіла Самасюка, Міхаіла Тураўца, а таксама майстра-будаўніка Уладзіміра Хатынюка, галоўнага энергетыка Віктара Міцука.
На працягу ўсяго свята гандаль Маларыцкага райпа суправаджала беларуская музыка ў выкананні Сяргея Крэня і Уладзіміра Галавія. Прыемна ўразілі ўсіх і гукі скрыпкі, на якой іграла музыкант Ірына Горнік.
Творчым афармленнем усіх палатак займаліся галоўны таваразнаўца райспажыўтаварыства Ларыса Францэвіч і прадавец магазіна вёскі Масевічы Святлана Барысюк. Дзякуючы іх фантазіі гандлёвыя кропкі Маларытчыны выглядалі арыгінальна і прывабліва. Прыемна тое, што старшыні праўлення райспажыўтаварыства Алене Цімашэнка быў уручаны дыплом ад Брэсцкага аблспажыўтаварыства. Гэта ўзнагарода калектыву за ІІ месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю гандлёвага абслугоўвання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011”.
Святлана МАКСІМУК.
На здымку: на “Дажын­ках-2011” у Бярозе.

Добавить комментарий


моторное масло mobil

www.renesans-centr.kiev.ua

http://ka4alka-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!