Вакальны ансамбль «Акалада»: 15 гадоў на сцэне (Маларыцкі раён)

 – Калі ў маларытчан спытаць, што абазначае слова «акалада», дык яны скажуць найперш, што гэта вакальны ансамбль ГДК, – гаворыць цяперашні кіраўнік калектыву Алена Свішчова. – А вось сапраўднае значэнне гэтага слова ведаюць толькі спецыялісты. З французскай мовы яно перакладаецца як «абдымкі», а ў музыцы акалада – гэта прамая ці фігурная  дужка, якая злучае некалькі  нотных  станаў у музычным творы.

“Акалада” была створана ў 2004 годзе як мужчынскі вакальны ансамбль па ініцыятыве Анатоля Барысюка. Назву калектыву выбіралі разам. Затым гэта быў  ансамбль эстраднай песні ў змешаным скла-дзе. Па пэўных прычынах мяняліся кіраўнікі “Акалады”. Спачатку калектыў узначальваў Анатоль Барысюк, затым – Эдуард Пішчык,  а з 2008 года – Алена Свішчова.

– Час не стаіць на месцы, – ка­жа Алена Фёдараўна. – Зака­намерна, што калектыў, які разві­ваецца, закранаюць пэўныя змены. Адбываліся яны і ў “Акаладзе”. Найперш мяняўся склад удзель­нікаў.  Але  гэта адбывалася ў асноўным па аб’ектыўных прычынах: нашы дзяўчаты ішлі ў дэк­рэтны водпуск. Цяпер у калектыве пяць чалавек. Гэта Анастасія Мазур, Валянціна Панчук, Анатоль Барысюк, Эдуард Пішчык і я.

На працягу  ўсяго 15-гадовага перыяду існавання “Акалады” ня-зменным заставалася адно: любоў да песні і папулярызацыя  музычнай спадчыны беларусаў. Дзякуючы натхнёнай працы, рэпертуар калектыву пастаянна мяняецца і папаўняецца,  музычныя нумары аздабляюцца сюжэтнымі эпізодамі, тэатралізаванымі рэпрызамі.

Кожны ўдзельнік “Акалады” ўносіць свае ідэі і прапановы. Сумеснымі намаганнямі нара-джаюцца творчыя нумары, якія гле­дачы абавязкова сустракаюць апладысментамі. Пацвярджэнне гэтаму – канцэрты,  якія даў калектыў не толькі на сцэнічных пляцоўках Брэстчыны. “Акалада” неаднойчы выступала і за межамі Беларусі. На “біс” не раз спявалі маларытчане ў Польшчы, Украіне,  Славакіі, Германіі.  Выступленне “Акалады” рэдка каго пакідае абыякавым.  Пранікнёнае выкананне любой песні, якое ідзе з глыбінь душы, кранае сваёй шчырасцю і праўдзівасцю. Гледачы не толькі ўважліва слухаюць песні ў выкананні самадзейных маларыцкіх артыстаў, але і часта падпяваюць і прытанцоўваюць. А гэта пра многае гаворыць. Пра высокі выканальніцкі ўзровень калектыву сведчаць і шматлікія ўзнагароды. А іх у “Акалады” шмат. Калектыў з’яўляецца шматразовым лаўрэатам раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

– Візітная картка калектыву – гэта рэпертуар. Алена Фёдараўна, што цяпер складае яго аснову?

– Адным з крытэрыяў пры падборы рэпертуару з’яўляецца яго рэальнасць, адпаведнасць тэхнічным і мастацкім магчымасцям калектыву. Мы выконваем беларускія, рускія, украінскія народныя песні ў сучасных апрацоўках, а таксама лепшыя папулярныя песні з рэпертуару вядомых расійскіх, беларускіх і ўкраінскіх выканаўцаў, песні якіх ведаюць і любяць нашы гледачы і слухачы. Усё, што мы спяваем на сцэне,  выконваем шчыра і ад душы для тых,  хто ў зале,  хто прыйшоў на наша  выступленне. Мы імкнемся стварыць добры настрой, святочную атмасферу. Акрамя таго, “Акалада” і эксперыментуе,  спрабуе свае сілы ў такім жанры, як поп-фольк. Гэта таксама падабаецца нашым слухачам.

У суботу,  2 сакавіка,  у ГДК канцэрт дасць вакальны ансамбль “Акалада”. Ён стане своеасаблівай справаздачай, вынікам дзейнасці калектыву за 15 гадоў існавання.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!