Работа стандартная, а радасць прыносіць

Кукурузе ў структуры кармавых культур у нашым раёне адводзіцца значнае месца. Таму з кожным годам гаспадаркі выдзяляюць пад яе ўсё большыя плошчы. Сёлета, напрыклад, уборачныя ўчасткі складаюць больш за 5500 гектараў. Многія сельгаспрадпрыемствы завяршаюць ужо прыбіраць яе з палёў, нарыхтоўваючы сіласную масу.
У СВК “Чырвоны партызан” самая высокая ўраджайнасць кукурузы – кожны гектар дае па 380 цэнтнераў, на 70 цэнтнераў вышэй, чым у сярэднім па раёне. А плошчы, занятыя ёй, немалыя – 735 гектараў. На сілас і зялёны корм назапашана ўжо, як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Наскевіч, больш за 15 тысяч тон.
З 346 гектараў кукурузу будуць убіраць на зерне. Гэта выгадная для продажу прадукцыя – рэалізацыйная цана на яе ў 2 разы вышэйшая, чым на звычайнае зерне. Міхаіл Пятровіч чакае добры ўраджай кукурузнага зерня.
— 100 цэнтнераў з гектара павінна быць, — сцвярджае ён. – Для гэтага прыкладзены ўсе намаганні.
Стандартная сезонная работа – уборка кукурузы – прыносіць задавальненне механізатарам. Экіпаж кормаўборачнага камбайна “Палессе” ў складзе Эдуарда Сцепанюка і Анатоля Шышука (на здымку), якія па 2 дзясяткі гадоў працуюць у роднай гаспадарцы, паказвае прыклад.
— Добры ўраджай вырасцілі, таму і ўбіраць прыемна, — гавораць механізатары.
А на адвозцы стараецца вопытны, з 30-гадовым стажам, Васіль Анішчук.
Ніна СВІЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


www.nissan-ask.com.ua

https://xn----htbbbqamuljibcwx0bn.com

лечение анорексии киев
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!