“ZALA” У ГАСЦЯХ У ЖЫХАРОЎ

Больш за тысячу абанентаў у горадзе і некалькі сотняў у сельскай мясцовасці падключыліся ўжо да інтэрактыўнага тэлебачання “Zala”. Каб данесці да маларытчан і жыхароў раёна інфармацыю аб магчымасцях інтэрактыўнага тэлебачання, спецыялісты райвузла электрасувязі праводзяць выязныя прэзентацыі. Летам яны выязджалі да жыхароў вёсак Ляхаўцы, Макраны, Велікарыта і Масевічы, дзе даўно ўжо ёсць рэальная магчымасць падключыць у сваіх дамах інтэрактыўнае тэлебачанне. Пабывалі сувязісты і ў многіх мікрараёнах Маларыты. Пазнаёміцца з пакетамі паслуг, падрабязна даведацца пра ўмовы падключэння і нават праглядзець на ўстаноўленым у двары тэлевізары кожны з чатырох дзясяткаў каналаў, а яшчэ даведацца, як у рэальнасці працуе інтэрактыўная паслуга, змаглі жыхары новых шматпавярховак па вуліцах Маякоўскай, Савецкай, Маруды, а таксама жыхары былога ваеннага гарадка па вуліцы Лермантава. Тут жа, на месцы, можна было напісаць заяву на падключэнне тэлебачання “Zala”. Ацаніўшы ўсе перавагі інтэрактыўнага тэлебачання, якое дае магчымасць праглядзець яшчэ раз тую ці іншую тэлепраграму, у час выязных прэзентацый заявы на падключэнне падалі больш за 60 абанентаў. Многія з іх выбіралі вельмі зручны пакет “Оптымум”, які аб’ядноўвае ў сабе кругласутачны доступ у сетку Інтэрнэт без уліку трафіку і паслугі інтэрактыўнага тэлебачання.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час выязных прэзентацый.
Фота Пятра Кучарука.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!