Лавіся, рыбка, вялікая, не маленькая!

…Першы раз закінуў Віталь Лазаравіч Луцык спінінг і нічога не выцягнуў, другі раз закінуў –трапілася невялікая рыбінка, а на трэці раз з гладзі вадаёма паказалася, вядома ж, не залатая (мы ж не ў казцы), а каралеўская рыба – вя­лізны пяці­кілагра­мовы шчупак (!).
Віталь Луцык не быў фанатам ры­балкі, пакуль не пераехаў жыць у Маларыту. У дзяцінстве, як жартуе ён, не бы­ло добрай кампаніі, каб распа­ліць ціка­васць да рыбацкай справы. Пачаў працаваць у будаўнічай арганізацыі. Тут амаль усе калегі па выхадных спя­шаліся на прыроду, каб адпа­чыць, назіраючы за манеў­раваннем паплаўка. Ві­таль, гледзячы на іншых, вырашыў і сабе праверыць карысную для здароўя сілу рыбалкі. Паступова ўцягнуўся, і вось ужо 25 гадоў гэта яго захапленне. Спачатку лавіў на вуду, потым паспрабаваў на “донку”. Нарэшце, справа дайшла і да спінінга.
— Я сам, напэўна, ніколі б за спінінг не ўзяўся. А тут два гады назад сябра прапанаваў паспрабаваць разам з ім. Хопіць, гаворыць, з вудай сядзець, трэба сапраўдную рыбу лавіць, — дзяліўся, з усмешкай, Віталь Луцык.
Справядліва сцвярджае прыказка, што без працы і рыбку са стаўка не вылавіш. Не адразу Віталю ўсміхнулася фартуна.
— Купіў спінінг, але ж грошы, можна сказаць, пашкадаваў, выбраў таннейшы. Цяпер ужо разумею, што галоўнае для рыбака — гэта добрыя прылады. Не трэба эканоміць на іх. Першы мой спінінг не вытрымаў напору шчупака. Але ж на ім я добра натрэніраваўся, — распавядаў рыбак. — Выязджаў у поле, за горад, і закідваў, пакуль не давёў тэхніку да аўтаматызму. Потым купіў добры спінінг. Вось і пайшла тады рыбка — вялікая ды маленькая.
Праўда, злавіць свайго першага шчупака атрымалася далёка не адразу. Сябар выцягваў рыбу адну за адной, а яму ўсё не шчасціла. Думаў Віталь Лазаравіч ужо адмовіцца ад такой рыбалкі. Аднойчы сказаў сабе, што не бу­дзе больш лавіць на спінінг, калі на гэты раз не пашанцуе. Закінуў і выцягнуў шчупака.
Зараз на рахунку рыбака ўжо 18 шчупакоў. З апошнім – пяці­кілаграмовым, давялося пазмагацца (да гэтага часу самая вялікая яго “здабыча” важыла паўтара кілаграма). Цэлых паўгадзіны шчупак імкнуў­­ся вырвацца на волю, выпрабоўваў рыбака на трываласць. Але ж Віталь ужо даволі вопытны рыбак, таму змог абхітрыць рыбу і здабыць свой рыбацкі трафей.
— Калі ўжо на мелі ўбачыў, які вялізны шчупак трапіў да мяне на кручок, не паверыў сваёй удачы, — не шкадуючы эмоцый, расказваў Віталь.
Вось яна, сапраўдная ўзнагарода — рыбацкі джэк-пот за цярплівасць, адданасць захапленню і, безумоўна, багаты рыбацкі і жыццёвы вопыт!
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Віталь Луцык з пяцікілаграмовай здабычай.
Фота Дзмітрыя Луцыка.

Добавить комментарий


Toyota Rav4 аккумулятор купить

kamagra oral jelly erfahrung
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!