Канікулы: пры школах працуюць аздараўленчыя лагеры (Маларыцкі раён)

Закончылася самая працяглая на­вучальная чвэрць і з панядзелка ў школьнікаў пачаліся веснавыя сямідзённыя канікулы.

Адпачываюць дзе­ці па-роз­наму: хтосьці до­ма, нехта ў сваіх бабуляў і дзядуляў, а некаторыя з за­да­вальненнем на­ве­двюць азда­раў­ленчыя лагеры з дзён­ным знаходжан­нем. Для вучняў га­радскіх устаноў аду­кацыі яны пра­цуюць з 25 па 30 сакавіка.  Адпачывае і падмацоўвае сваё здароўе ў іх 176 дзя­цей: 70 – з  раённай гімназіі,  па 53 – з СШ №1 і №2.

Загадчыца сек­тара па ахове дзя­цінства аддзела па аду­кацыі Алена Горбік расказала, што падчас весна­вых канікул у азда­раўленчых ла­ге­рах з дзённым зна­ходжаннем адпачываюць у ас­ноўным дзеці 6-10 гадоў. Алена Рыгораўна таксама падкрэсліла, што бацькоўская пла­та на пуцёўкі ў лагер дзённага зна­хо­джання складае для дзя­цей 6-10 гадоў – 13 рублёў, 11-13 гадоў – 15 рублёў 80 капеек.

На патанненне кошту пуцёвак устаноўлена дзяржаўная датацыя. У аздараўленчых лагерах яна цяпер складае штодзень 4 рублі 20 капеек.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!