“Геаграфiчны” майстар-клас

На базе трох устаноў адукацыі Маларытчыны прайшоў семінар-пасяджэнне абласной творчай групы настаўнікаў геаграфіі па тэме “Навучальна-метадычнае забеспячэнне курса “Пачатковы курс геаграфіі, 6 клас”. Пачалося мерапрыемства ў Маларыцкай раённай гімназіі. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, які раней на працягу некалькіх гадоў з’яўляўся членам гэтага творчага аб’яднання настаўнікаў геаграфіі. Пра развіццё сістэмы адукацыі раёна прысутным расказала Таццяна Лаўрэенка, начальнік аддзела адукацыі. Затым настаўнікі Брэстчыны, якія творча працуюць, наведалі ўрок. Таццяна Мартынюк у 6 “Б” класе давала майстар-клас па тэме “Вялікія геаграфічныя адкрыцці”… Госці пабывалі ў спартыўным цэнтры “Жамчужына”.
У Мельніцкай базавай школе ўдзельнікі семінара маглі даць сваю ацэнку геаграфічнай пляцоўцы. Пасля настаўніца Таццяна Кірылава паказала фрагмент урока, пазнаёміла з методыкай арганізацыі настаўнікам даследчай дзейнасці вучняў на мясцовым матэрыяле. У Лукаўскай СШ члены творчай групы паглядзелі пазакласнае мерапрыемства, пабыва­лі на экскурсіі ў біялагічным заказніку рэспубліканскага значэння “Лукава”.
P.S. Сёння на Маларытчыне ва ўстановах адукацыі геаграфію выкладае 21 настаўнік. Раённай творчай групай кіруе Аляксандр Кардзялюк, настаўнік Пажэжынскай СШ. Для вучняў 6-11 класаў у гэтым навучальным годзе арганізаваны факультатыўныя заняткі ў 4 установах адукацыі. Акрамя таго, многія настаўнікі ў сваёй дзейнасці актыўна выкарыстоўваюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, якія садзейнічаюць павышэнню ўзроўню засваяльнасці новых ведаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: майстар-клас праводзіць Таццяна Мартынюк, настаўніца гімназіі.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Геаграфiчны” майстар-клас: 5 комментариев

  • 04.10.2011 в 11:46 дп
    Permalink

    denis kitel-не все такие дауны как ты, нормальные люди в любой ситуации со своей родины не сбегают)))

  • 05.10.2011 в 1:39 дп
    Permalink

    Нормальные люди при любых обстоятельствах предпочитают разговор без перехода на личности. Вы, видимо, не в их числе, уважаемый Petr Klemkow! 🙂

    Не зря же Великие умы говорили в свое время «Оскорбления — доводы тех, кто не прав».

  • 05.10.2011 в 7:59 пп
    Permalink

    переход на личности это все го лишь эмоции,после прочитанного бреда написанного вами уважаемый denis kitel)))изза таких людей как вы в нашей стране и твориться этот беспредел.Если все люди смотрели на ситуацию сдраво проблемы можно былобы со временем решить,а так каждый наровит только урвать себе кусок побольше,и свалить в теплые края…разве я не прав!!!

  • 05.10.2011 в 10:17 пп
    Permalink

    Petr Klemlow, мне не интересно больше вступать с Вами в полемику (вдруг Вас снова охватят эмоции!) Будьте сдержанным в любой ситуации, это помогает анализировать ситуацию, а не принимать поспешные выводы.

Добавить комментарий


https://best-cooler.reviews/

подробнее

Купить куртку из Китая