Подростковая преступность на Малоритчине: ранее судимые, пьяные, есть и малолетние

Эфектыўнасць работы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Маларыц­кага раёна па прафілактыцы зла­чын­ст­ваў, учыненых не­паў­налетнімі, разглядалася на чарговым па­ся­джэнні каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй Мала­рыцкага раёна.

Фото носит иллюстративный характер

На нарадзе адзначалася, што летась у параўнанні з 2017 годам адбылося зніжэнне колькасці зла­чын­ст­ваў, якія былі ўчынены не­паўналетнімі, з 11 да 7 фактаў. Між тым, тры зла­чынствы ўчынілі раней ужо судзімыя падлеткі  і 2 злачынствы — у стане ал­кагольнага ап’янення. Больш таго, з 3 да 6 узрасла колькасць фактаў учынення грамадска-небяспечных дзеянняў непаўналетнімі, якія не дасягнулі ўзрос­ту прыцягнення да крыміналь­най адказнасці.

Што датычыцца адміні­стратыўных пра­ва­па­ру­шэн­­няў, то ў 2018 годзе за­­фік­савана 4 факты на­ня­­сення непаўналетнімі ця­лесных пашкоджанняў. У папярэднім годзе іх не было.

Прычынамі ўчынення не­паў­налетнімі грамадска-не­бяс­печных дзеянняў ста­лі: слабы кантроль за дзець­мі ў вольны ад вучобы час з боку бацькоў і спецыялістаў устаноў адукацыі, а так­сама недастатковая ра­бо­­та устаноў адукацыі і ад­дзела ўнутраных спраў Ма­ларыцкага райвыканкама з падлеткамі, якія знахо­дзяцца на разнастайных відах улі­ку, а таксама схільныя да правапарушэнняў. Не­дастатковыя меры пры­мае і камісія па спра­вах непаўналетніх райвы­кан­ка­ма па прафілактыцы без­­­на­гляднасці і пра­ва­па­рушэнняў непаў­на­летніх.

У мэтах павышэння эфек­­­тыўнасці пра­фі­лак­ты­кі правапарушэнняў і зла­­­чынстваў сярод не­паў­­на­лет­­ніх каарды­на­цый­­най на­радай да­дзены кан­крэт­ныя даручэнні камісіі па справах непаўналетніх рай­выканкама, інспекцыі па справах непаў­налет-ніх рай­аддзела унутраных спраў і аддзелу па адукацыі райвыканкама.

У трэцім квартале 2019 года пракуратурай раё­на будзе праведзена кант­рольная праверка вы­ка­нан­ня заканадаўства аб ар­га­нізацыі працоўнай і ін­шай карыснай занятасці непаўналетніх. Па яе выніках пры наяўнасці падстаў бу­дуць прыняты меры пра­ку­рорскага рэагавання.

Раман ГУЗЮК, пракурор Маларыцкага раёна.   

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!