Насустрач II Еўрапейскім гульням

З 21 па 30 чэрвеня Беларусь прымае II Еўрапейскія гульні. Гэтыя міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы праводзяцца сярод спартсменаў Еўрапейскага кантыненту і значнасць іх цяжка пераацаніць, бо падчас Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў 8  відах спорту адбудзецца кваліфікацыйны адбор спартсменаў да ХХХII Алімпійскіх  гульняў  2020 года ў Токіо. А спаборніцтвы па боксу і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.

Падрыхтоўка да гэ­­тага маштабнага і знач­нага спартыўнага ме­рапрыемства ў Бела­русі пачалася, як толькі на 45-тым па­сяджэнні гене­раль­най асамблеі Еўрапейскага Алім­пійскага камітэта, якая праходзіла ў на­шай сталіцы 21 каст­рычніка 2016 года, мес­­цам правядзення II Еўрапейскіх гульняў канчаткова быў абра­ны Мінск. Дарэчы, пад­рыхтоўка да гульняў шырока асвятляецца ўсімі СМІ краіны, але цікава, як ставяцца да правядзення гульняў за мяжой.

Напрыклад, у лютым папулярнае чэшскае інтэрнэт-выданне са спасылкай на інтэр­в’ю з трэнерам нацыя­наль­­най зборнай Чэ­хіі па баскетболу размясціла інфар­ма­­цыю аб тым, што бас­кетбольная фе­­дэрацыя Чэхіі павя­лі­чыла фінан­са­ванне нацыянальнай зборнай з мэтай пашырэння і ўма­цавання штату іг­ракоў для максімальна паспяховага высту­плен­ня на Другіх Еўра­пейскіх гульнях. Гэта і зразумела, бо яны непасрэдныя прад­­­­веснікі саміх Алім­­­­пійскіх гульняў. І мож­на меркаваць, што і ў іншых краінах таксама грунтоўна рых­­­­туюцца да ўдзелу ў спаборніцтвах, бо стаў­кі вельмі высо­кія. Між іншым, чакаец­ца, што ў Мінск пры­едуць звыш 4 ты­сяч спартсменаў, а так­сама каля 2 ты­сяч трэнераў і абслу­говага персаналу ў складзе дэлегацый з 50 еўрапейскіх На­цыя­нальных алімпійскіх ка­­мітэтаў.   

Цікавае і выказванне каардынатара па ра­боце з Нацыя­наль­ным Алімпійскім камітэтам II Еўрапейскіх гульняў у Мінску Раберта Со­хо, які са станоўчага боку адзначае работу па ар­ганізацыі спартыў­на­га форуму ў Белару-сі. Ён заўважыў, што Рэс­­­­­публіка Беларусь уносіць вялікі ўклад у развіццё еўрапейскага спорту і заваяванне права на арганізацыю і правядзенне топа­вых міжнародных спа­борніцтваў, указ­вае, што ў краіне ство­рана ўся неабход­ная для гэтага інфра­струк­ту­ра.

У сваю чаргу рэс­пуб­­ліканскія СМІ Польшчы з па­зітыў­нага боку ад­зна­чаюць беларускія зака­на­даўчыя ініцыя­тывы па частковаму пры­пыненню спагнан­ня платы за карыстанне платнымі дарогамі з 10 чэрвеня па 10 лі­пеня 2019 года ў сувязі з правядзеннем II Еўра­пейскіх гульняў.

Увогуле ад таго, наколь­кі грунтоўна мы пад­­­рых­та­валіся да спар­тыўнага форуму, будзе за­ле­жыць імідж краіны, пры­вабнасць яе для ін­­вестараў і да­лей­шае развіццё ту­рызму, не кажучы ўжо аб створанай ін­фра­­­структуры, якая застанецца для бе­ла­­­­русаў і гасцей сіня­вокай.

Аляксей Грушэвіч.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!