«Спадчына маларыцкай зямлі» 18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў

Гісторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынікаў і сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Кожны рэгіён Беларусі валодае сваёй гісторыка-культурнай спадчынай. Маларыцкі край – рэгіён са сваёй адметнай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурай: ад помнікаў архітэктуры, геалогіі  да нематэрыяльнага праяўлення  творчасці — распаўсюджвання ткацтва, увасобленага ў Маларыцкім строі.        Традыцыйны культурны ландшафт Маларытчыны з’яўляецца месцам зліцця розных культур: рускай, беларускай, украінскай.

Месца Маларыцкага раёна на карце Беларусі гаворыць само за сябе: культура Маларытчыны багатая і разнастайная. На тэрыторыі раёна размешчаны больш за 90 помнікаў гісторыі і культуры, 42 з іх ўваходзяць ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 8 помнікаў архітэктуры, 3 помнікі археалогіі і 31 воінскае пахаванне.

Багацце раёна – помнікі  архітэктуры,  цэрквы,  якія маюць статус помнікаў рэспубліканскага значэння. Гэта царква Нараджэння  Багародзіцы (1671 г.) у в. Дарапеевічы з брамай і агароджай,  царква Раства Багародзіцы са званіцай (1713 г.) у аг. Ляхаўцы, Спаса — Праабражэнская царква ў аг. Олтуш, Праабражэнская царква (1799 г.) у аг. Хаціслаў.

У Маларыцкім раёне асобая ўвага надаецца помнікам Вялікай Айчынай вайны. На 2019 год ў раённым бюджэце запланавана каля 17 тысяч рублёў на рэстаўрацыю і добраўпарадкаванне помнікаў і мемарыялаў ў гонар воінаў, партызан, мірных жыхароў, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з фашыстамі.

У Беларусі ў Міжнародны дзень помнікаў праходзіць шэраг мерапрыемстваў,  у нашым раёне — таксама. 

Вікторыя КІВАЧУК, вядучы метадыст ДзУК “Маларыцкі раённы метадычны цэнтр культурна-асветніцкай работы”

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!