Прадстаўнікі сістэмы адукацыі Венгрыі наведалі Маларыцкі раён

Не адзін год Маларыцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці наладжвае міжнародныя сувязі. Цяпер рэалізуецца заключная дамова аб супрацоўніцтве паміж прафліцэем і спартыўным аб’яднаннем імя Етвыша з Дэбрэцэна (Венгрыя) на 2016 – 2019 гады, а таксама з Таварыствам “Роўныя Магчымасці” (г.Ньірбатор) і Старавыжаўскім прафесійным ліцэем (Валынская вобласць Украіны).

Днямі ў прафесійным ліцэі пабывалі прад­стаў­нікі сістэмы адукацыі Венг­рыі. Асноўная мэта іх візіту – абмен вопытам работы.

У першы дзень знаходжання на Маларытчыне дэлегацыя з г. Ньірбатор у складзе старшыні таварыства “Роў­ныя Магчымасці” Фрэнсіс Шум, намесніка старшыні гэтага таварыства Янаша Мі­тэрлі, чле­на гарадскога савета, старшыні фінансавага ка­мітэта адукацыі, культуры, спорту і юнацтва Валерыі Левендан, кі­раўніка  ўстановы сацыяльнага абслугоўвання г. Ньірбатор Розы Бадоне-Эрас,  урача-псіхіятра абласной бальніцы Зі­ты Паповіч, дэфектола­га Феранца Шу­ма, пе­ра­к­­ладчыка Іожафа Па­­­­­­по­віча наведала Ма­ларыцкі прафесійны лі­цэй сельскагаспадарчай вытворчасці.

Тут іх урачыста сустракалі навучэнцы ўстановы аду­кацыі разам з дырэктарам Аленай Талашка і педагогамі. Затым госці завіталі ў гарадскі Дом культуры, Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці, універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына”, СШ №2. У Маларыцкай дзіцячай школе мастацтваў гасцей сустракаў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Ляшчук. Тут увазе дэлегацыі з Венгрыі быў прапанаваны невялікі канцэрт,  які падрыхтава-лі ансамбль цымбалістаў “ВдохNOWение” і народны аркестр народных інструментаў (дырыжор Мадзіна Боцвіч), а таксама – экскурсія па ўстанове адукацыі.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча і абмен вопытам работы з прадстаўнікамі аддзялення дзённага знаходжання для ін­валідаў Маларыцкага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Абмен во­пытам адбыўся і падчас наведвання  Брэсцкага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Цікавая і карысная атрымалася сустрэча падчас зна­ходжання ў цэнтры прафесійнай і сацыяль-най рэабілітацыі асоб з АПФР і інвалідаў Івацэ­віцкага прафесійнага лі­цэя сельс­­кагаспадарчай вы­твор­часці. Тут размова зай­шла аб фарміраванні прафесійнай ідэнтычнасці ў вучняў з асаблівасцямі  псіхафізічнага развіцця. У апошні дзень знаходжан-ня замежныя гасці прыня-лі ўдзел у “круглым стале” на тэму “Падрыхтоўка да сацыялізацыі падлеткаў ў працоўным калектыве пас­ля заканчэння ўста­новы аду­кацыі”.

Мы папрасілі гасцей з Венг­рыі падзяліцца сваімі ўра­жання ад знаходжання ў нашым райцэнтры.

Іожаф Паповіч:

— На Маларытчыне я ў другі раз. Аднак ужо паспеў пераканацца, што такога багацця, як у вас, яшчэ трэба пашукаць! Мяне здзівіла і захапіла многае: мясцовы на­родны строй адзення, стравы нацыянальнай кухні, размераны і спакойны ўклад жыцця, шчырыя і адкрытыя людзі, непаўторная прыгажосць навакольнай прыроды. А які цудоўны сам горад! Ціхі, спакойны, чысты,  утульны,  з асаблівым шармам. Маларыта ні­чым не горшая за любы невялікі еўрапейскі горад.

Зіта Паповіч:

— Мяне ўразіла гарадская плошча і пом­нік У. Леніну, які на ёй зна­ходзіцца, а так­­са­ма канцэрт у школе мас­тацтваў.  Я была ў захапленні ад віртуознай ігры на цымбалах самадзейных артыстаў [Вікторыі Багданавай і Ма­дзіны Боцвіч]. Як урача-псіхіятра мяне цікавіла, як на Маларытчыне арганізавана работа з асобамі, якія маюць асаблівасці ў псіхафізічным развіцці. Я добра ведаю рускую мову, таму сама шмат размаўляла з мясцовымі жы­харамі. Яны ні адно маё пытанне не пакінулі без адказу. Многія нават пыталіся,  чым да­памагчы.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!