Волейболисты Малоритского КОСКа — лучшие!

Ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” ад­бы­ліся гульні адкрытага турніру па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Спаборніцтва прайшло ўжо ў 21-ы раз і традыцыйна было пры­свечана па­­­мяці Уладзіміра Чы­жа.

Пазмагацца за галоўную ўзнагароду на пляцоўку выйшла чатыры каманды. Гэта валейбалісты  “Ка­мунальніка” (Ма­ла­рыцкая ЖКГ), “Сты­мула” (Брэсцкае гарадское грамадс­кае аб’яднанне “Валейбольны клуб “Стымул”), Мала­рыц­кага лясгаса і кан­­сер­вавага­род­ні­насушыльнага камбіната. Гульні пра­ходзілі па кругавой сістэме.

Пераможцам ад­кры­­­тага турніру ста­­­ла каманда кан­сер­­­ва­вагарод­ніна­сушыльнага камбіната (трэнер Віктар Глуш­чык) у складзе Дзміт­рыя Воладава, Ула­дзіміра Валадзенкі, Барыса Сабчука, Ула­дзіміра Краўчанкі, Андрэя Краўчанкі, Алега Кісляка, Паўла Ка­ровіна. Завадча­не набралі найбольшую колькасць ачкоў. У выніковай турнірнай табліцы на другім месцы замацавалася каманда лясгаса, на  трэцім –  “Камунальнік”.

Па выніках спабор­ніцт­ва лепшым іг­ра­­ком прызнаны Ула­дзі­мір Краўчанка (МКГСК). Лепшыя ва­лейбалісты турніру вызначаны і ў камандах. Імі сталі:  Барыс Сабчук – у МКГСК, Вік­тар Курганюк – у лясгаса.

Спонсарамі  адкрытага турніру па ва­лейболе сярод муж­чынскіх каманд сталі кансер­ва­вагарод­ні­насу­шыльны кам­бінат, Маларыцкі лясгас,  Ма­ларыцкая ЖКГ.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!