“Новая вяршыня-2019” Маларыцкі «Серпанцін» атрымаў узнагароду

З узнагародамі з V міжнароднага  фестывалю-конкурсу “Новая вяршыня-2019” вярнуўся і  ансамбль танца “Серпанцін” раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік — педагог дадатковай адукацыі Аляксандра Вашчынчук).

У намінацыі “Эстрадны танец” маларытчане прадставілі тры танцы.   

— Выступленне ў адной узроставай катэгорыі (8-10 гадоў) з двума танцамі толькі ўзмацняла канкурэнцыю паміж маімі выхаванцамі, — гаворыць Аляксандра Валер’еўна. — Я аднолькава хвалявалася, перажывала, калі “Паванька” і “Скарбы Флінта” ішлі на сцэне. Мае выхаванцы станцавалі ярка,  запамінальна. Гэтыя дзве пастаноўкі журы адзначыла дыпломамі першай ступені. Між  іншым, “Паваньку” танцавала трыццаць тры чалавекі,  а “Скарбы Флінта” – дваццаць. 

З нецярпеннем ўсе мы чакалі вы­нікаў выступлення старэйшай групы “Серпанціна” (дваццаць чалавек). Яна на творчым спаборніцтве адчувала сябе ўжо больш упэўнена. Для гэтых маіх юных танцораў выступленне на сталічнай сцэне было ўжо не першым. Прадстаўлены на суд журы нумар “Калыханка” атрымаў дыплом лаўрэата другой ступені.

Аляксандра Вашчынчук выказвае па­дзяку  ўсім бацькам дзяцей-удзельнікаў “Серпанціна” за дапамогу  і падтрымку.

— Я люблю ўсіх сваіх выхаванцаў і кожны раз аддаю ім частачку сябе,  — гаворыць Аляксандра Валер’еўна. – Я пераканана, што гэта не апошнія нашы  ўзнагароды.  Мае выхаванцы таленавітыя і здольны заваяваць яшчэ не адзін дыплом на творчых спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!