У ДЗЕНЬ МІРУ — З ПАДАРУНКАМ ДА ВУЧНЯЎ

“Мір”, лічу, — галоўнае слова. Без яго на Зямлі былі б толькі войны, а гэта вялікае гора. Калі хоць адзін дзень на планеце ў мірны час не будуць гінуць людзі, гэта ўжо добра. Але як дабіцца таго, каб былі гады міру ці нават стагоддзі? Кожнаму чалавеку вельмі патрэбны мір!” Маша Дацык.
“Для мяне мір – гэта паўсядзённае жыццё, калі ўсё добра, калі няма выбухаў і стральбы. Радавацца кожнаму новаму дню, вучыцца, працаваць, клапаціцца пра сваіх дзяцей – усё гэта і ёсць мір. Цяпер у нас усё добра, няма вайны. Але нашым продкам даводзілася не раз абараняць сваю зямлю. Толькі мы ніколі не былі захопнікамі. Наша краіна мірная, ёй хапае сваёй тэрыторыі. І я ганаруся, што жыву ў такой краіне.” Сяргей Асіпук.
“Мір – гэта значыць жыццё без спрэчак. Скажы слова “мір” свайму сябру, калі вы пасварыліся, але ніколі не вымаўляй слова ”вайна”, бо вайна ўсё разбурае, а мір прыносіць шчасце.” Ліля Аўдзіюк.
У радках сачыненняў старшакласнікаў другой гарадской школы, якія яны напісалі ў Дзень міру, шчырыя разважанні аб тым, як важна захаваць галоўную каштоўнасць – мірнае жыццё. Тэме міру былі прысвечаны ў школе ўрокі, сустрэчы. Прымяняючы розныя формы работы, педагогі стараліся дапамагчы школьнікам асэнсаваць значнасць свайго ўдзелу у справе захавання міру і ў краіне, і ў цэлым на планеце.
Каб не згубіць тое, што ёсць, трэба ўмець захоўваць памяць пра мінулае. Гэта добра разумеюць у СШ №2.
Таму ў рамках акцыі “Клопат” хлопчыкі і дзяўчынкі ра­зам з педагогамі наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, аказваюць ім шэфскую дапамогу, не пакідаюць без увагі хворых пажылых людзей, рыхтуюць для ўдзельнікаў вайны канцэрты і падарункі, садзяць алеі памяці, даглядаюць за помнікамі, наведваюць мясціны баявой славы, а яшчэ старанна працуюць, бо з дзяцінства ў іх свядомасці закладваецца ісціна: мірнае жыццё – гэта мірная праца.
За сваю актыўную работу калектыў другой гарадской школы атрымаў ад раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру падарунак – фотаапарат, які дапаможа больш яскрава адлюстроўваць дзейнасць школы па розных накірунках. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Жанна Кібальнік уручыла гэты падарунак школьнікам на сустрэчы, якая стала завяршэннем Тыдня міру.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час уручэння падарунка.
Фота аўтара.

У ДЗЕНЬ МІРУ — З ПАДАРУНКАМ ДА ВУЧНЯЎ: 1 комментарий

  • 05.10.2011 в 6:11 пп
    Permalink

    К сожалению, в мире ведется очень много войн — из-за религии, политики, ресурсов…
    Хорошо, что этого всего белорусы не видят. С другой стороны, пока не увидишь своими глазами вокзал, который взрывали террористы, мешки с песком и пулемет на них, площадь, по которой ездили танки… сложно понять всю цену этого слова… Мир…
    Я стал его понимать лишь после того, как вернулся из стран с военным режимом. Надеюсь, детки в школах смогут прочувствовать его через акции, проводимые в их школах.

Добавить комментарий


honda crosstour в украине

dekorde.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!