Лепш, чым тут, няма нідзе

Прыехаўшы ў вёску, нельга было не пераканацца, як упэўнена гаспадараць на сваіх агародах жыхары. Уладзімір Ігнатавіч і Вера Арсенцьеўна Грышыны (на здымку) таксама ўбіралі бульбу. Адразу зацікавіла, адкуль у гаспадара рускае прозвішча. Прымак, напэўна?
— Не, я свой, тутэйшы, — кажа Уладзімір Ігнатавіч, — гэта радзіма маёй маці. А бацька быў з Расіі.
Са сваёй жонкай яны тут увесь час пражылі, і дом самыя першыя ў вёсцы пабудавалі, траіх дзяцей выгадавалі – двух сыноў і дачку. Цяпер ёсць ужо 6 унукаў, дарэчы, усе хлопчыкі, і 1 праўнучак.
— Вось дзе мужчынскі пачатак, — жартуе Уладзі­мір Ігнатавіч.
Сам ён у мінулым трактарыст мясцовай гаспадаркі, Вера Арсенцьеўна працавала на ферме, якая калісьці была тут. Па слядах бацькі пайшоў і сын. Другі таксама ў горад не падаўся, жыве побач, у Арэхаве. Дачка, праўда, стала гараджанкай, але ў вёску да бацькоў прыязджае часта. Двор іх ззяе кветкавымі фарбамі, тут ёсць кампазіцыі даўніны.
— Гэта наша Валянціна ўсё стварае, — гаворыць Вера Арсенцьеўна.
Час валодае выключным дарам пераканання. Пражыўшы тут усё жыццё, гуляючы ў адну бясконцую гульню, якой была праца, Грышыны перакананы: лепш, як тут, няма нідзе. У вёсцы цішыня і спакой. Калі грыбы ці ягады, дык побач. Свежае паветра заўжды.
— Санаторна-курортная зона, — зноў жартуе Уладзімір Ігнатавіч.
Можна раздзяляць і не раздзяляць іхнія перакананні, але нельга не пераканацца, што жыццё гэтыя людзі любяць больш, чым сэнс яго.

Добавить комментарий


курс данабола

еще по теме majbutne.com.ua

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!