Лес, пірагі і … спагада

Надзея Іванаўна Бягеза (на здымку) карэнная жыхарка Перавісі. У верасні, як толькі паспяваюць журавіны, яна на лясным балоце, таму што дома ўсядзець немагчыма: любіць яна гэтую ягаду і ўмее збіраць.
— Не кожны можа яе знайсці, — кажа Надзея Іванаўна. – Яна ж расце не на віду.
Любіць яшчэ журавіны і за тое, што не толькі морсы, кампоты ці варэнне з іх можна цудоўныя згатаваць, але і за гаючыя якасці. Вось і ў той дзень жанчына толькі што прыйшла з лесу з поўным трохлітровым вядзерцам журавін, якія ў нашым раёне, дарэчы, растуць толькі тут.
— Хадзіць у лес і пячы пірагі – самыя мае любімыя заняткі, — гаворыць Надзея Іванаўна. – Ад іх я заўжды ў захапленні. Пірагі пяку і ў будні, і ў святы.
Прыродай жанчыне дадзена здольнасць спагады, спачування. На­дзея Іванаўна не магла без жалю расказаць, як некалькі дзён назад пахавалі яны сваю суседку Марыю Жох.
— Добрая была жанчына. Мудрая. Пражыла 83 гады. Мы вечарамі ў яе ўсё збіраліся. Яна ніколі нікому ні ў чым не зайздросціла і ніколі нікому дрэннага не жадала. Так цікава з ёй было ўсім нам. Так будзе цяпер не хапаць яе. А перад смерцю нават і хлеба напякла. Напэўна, хацела, каб жыццё ў хаце яшчэ доўга працягвалася…

Добавить комментарий


http://jaamboo.com.ua

ссылка www.xn----7sbajornvhu8c.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!