Чэмпіянат “Беларусь і я”

Чэмпіянат, які сабраў старшакласнікаў дзвюх гарадскіх школ, раённай гімназіі і дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, быў не зусім звычайным. Юнакоў і дзяўчат чакала праверка на спрытнасць, але не ў спартыўнай эстафеце і не ў футбольнай гульні. Першынство трэба было заваяваць, пільна і хутка збіраючы з асобных элементаў тры віды пазлаў: карту Рэспублікі Беларусь, а таксама фотаілюстрацыі Нацыянальнай бібліятэкі і спартыўнага комплексу “Вікторыя”.
У першым раўндзе раённага этапа чэмпіянату “Беларусь і я”, мэта якога – зацікавіць моладзь, стварыць умовы для фарміравання грамадзянскай свядомасці, у спаборніцтвах удзельнічалі па два прадстаўнікі ад чатырох каманд. У кожнага быў свой асобны малюнак пазлаў, які трэба было сабраць хутчэй за іншых удзельнікаў. За 13 хвілін каманда раённай гімназіі справілася з задачай. Крыху ўступіла ёй каманда другой гарадской школы, каманды СШ № 1 і дзяржаўнага прафесійнага ліцэя занялі трэцюю і чацвёртую пазіцыі. Паўплываць на ход гульні даверана было капітанам. Хрысціна Піпко з раённай гімназіі, Віка Багута з СШ № 1, Настасся Верыч з СШ №2 і Таццяна Герасімук з прафесійнага ліцэя, атрымаўшы пазлы, азартна, не губляючы ні хвіліны, узяліся за справу. На гэты раз удалося лідзіраваць камандзе СШ № 1. Але ў трэцім раўндзе, калі на тое, каб правільна сабраць пазлы, даваліся лічаныя хвіліны, каманда раённай гімназіі канчаткова замацавала сваю перамогу.
Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Сацюк ад імя арганізатараў раённага этапа чэмпіянату “Беларусь і я” – раённага камітэта ГА “БРСМ”, аддзела па справах моладзі і дзяржаўнага прафесійнага ліцэя — павіншавала каманду-пераможцу, уручыўшы грамату і падарункі. Між іншым, дыпломы і падарункі атрымалі ўсе ўдзельнікі чэмпіянату, што было для кожнага прыемным сюрпрызам.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: узнагароды пераможцам уручае Таццяна САЦЮК; у час чэмпіянату.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

http://www.farm-pump-ua.com

np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!