Юныя інспектары дарожнага руху з Маларыты занялі другое месца на занальных спаборніцтвах

Атрад юных інспектараў руху раённай гімназіі (кіраўнікі Вольга Махнавец і Леанід Лук’янчук) заняў другое выніковае месца на 41-ым занальным злёце-конкурсе юных інспектараў руху, які прайшоў ў Брэсце.

Дружнай і зладжанай камандай выступілі Кацярына Алесік (5 “А” клас), Вікторыя Заляшук (6 “А” клас), Павел Галоўчык (6 “Б” клас), Ягор Ананіч (6 “Б” клас), Вераніка Алесік (7 “А” клас), Дар’я Галоўчык (7 “Б” клас), Кірыл Ананіч (8 “Б” клас) і Уладзіслаў Дворак (8 “Б” клас). Кожны ўдзельнік прыкладаў максімум намаганняў, каб даказаць, што менавіта яго атрад  адзін  з самых лепшых на занальных спаборніцтвах.

Выступленні каманд-удзельніц у кожным з конкурсных вы­пра­баванняў ацэньваліся як у камандным, так і ў асабістым заліку. Маларыцкія ЮІРаўцы прадэманстравалі добрыя веды, тэарэтычную і практычную пад­рыхтоўку. У агульным заліку ка­­манда раённай гімназіі стала другой ў конкурсах “Фігурнае ваджэнне веласіпеда” і “Уваж­лівы ўдзельнік дарожнага руху”. На трэцяй прыступцы нашы юныя інспектары руху замацаваліся ў конкурсах “Агі­тацыйна-мастацкае прад­стаўленне”, “Аказанне першай ме­дыцынскай дапамогі” і “Тэарэ­­тычны  экзамен на ве­­данне правіл дарожнага ру­ху”.

У індывідуальным заліку най­лепшы вынік у конкурсе “Фігурнае ваджэнне веласіпеда” паказаў Уладзіслаў Дворак, у конкурсе “Тэарэтычны экзамен на веданне правіл дарожнага руху” – Дар’я Галоўчык.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!