СУБОТНІЯ ШКОЛЬНЫЯ СВЯТЫ

Кожную суботу – у шосты школьны дзень — вучняў Олтушскай СШ чакаюць сустрэчы, спартыўныя гульні, турыстычныя паходы, паездкі па знакамітых мясцінах і новыя знаёмствы.
У адну з субот, да прыкладу, у рамках тыдня “Спорту і здароўя” малодшых школьнікаў чакалі спаборніцтвы па піянерболу і валейболу, а старшакласнікі змагаліся за перамогу ў футбольным матчы. На працягу тыдня праходзілі сустрэчы футбалістаў з камандамі Лукаўскай СШ і раённай гімназіі. Прынялі ўдзел футбалісты Олтушскай СШ і ў фінальных спаборніцтвах па футболу, якія праходзілі ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў, дзе занялі яны другое месца.
А нядаўна вучні нашай школы пабывалі ў Брэсце. Яны наведалі кінатэатр “Беларусь”, выстаўку робатаў, музеі выратаваных каштоўнасцей і абароны Брэсцкай крэпасці. Сама паездка была прысвечана Дню заснавання Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Ля Вечнага агню 14 хлопчыкаў і дзяўчынак далі клятву піянера, папоўніўшы рады піянерыі.
Апошняя субота верасня стала для малодшых школьнікаў сапраўдным турыстычным святам. Вучні 2-4 класаў адправіліся ва ўрочышча «Паўлы», дзе пры дапамозе старэйшых школьнікаў вывучалі турыстычныя сакрэты: распальвалі вогнішча, вучыліся арыентавацца ў лесе, а потым удзельнічалі ў розных цікавых конкурсах.
На календары — кастрычнік. І ў школе ўжо даўно распрацаваны план кастрычніцкіх субот. Яны таксама будуць цікавымі і насычанымі рознымі яркімі падзеямі.
Валянціна ЖАЛНЕРЫК, педагог-арганізатар Олтушскай СШ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.