ЯЕ СЫНЫ

Напярэдадні Дня маці кіраўніцтва Маларыцкага аддзялення аховы наведала сям’ю Рамана Гайдучыка, аднаго з лепшых сваіх супрацоўнікоў, каб уручыць падзячны ліст яго маці, Таццяне Мікалаеўне, за добрае выхаванне сына.
У нашым аддзяленні Раман працуе пяты ўжо год. Пачынаў вадзіцелем аўтамабіля групы тылавога забеспячэння, затым праходзіў тэрміновую ваенную службу, у час якой пастаянна трымаў з намі сувязь і марыў служыць у органах унутраных спраў. Пасля дэмабілізацыі Раман прыйшоў да нас і стаў працаваць міліцыянерам-кінолагам групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі. Раман вельмі добрасумленны і адказны, заўжды гатовы прыйсці на дапамогу сваім калегам.
Маці Рамана, Таццяна Мікалаеўна, працуе памочнікам выхавальніка ў яслях-садзе № 1 г. Маларыты. Несумненна, яна можа па праву ганарыцца сваімі дзецьмі, якія дастойна служаць у органах унутраных спраў. Старэйшы брат Рамана – Юрый – узначальвае аддзяленне ДАІ раённага аддзела ўнутраных спраў.
Надзея ЛЫШЧЫК, спецыяліст па кадрах.
НА ЗДЫМКУ: Таццяна Мікалаеўна ГАЙДУЧЫК з сынам Раманам.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!