Маларыцкі КГСК — афіцыйны пастаўшчык ІІ Еўрапейскіх гульняў

Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат пад гандлёвай маркай “Таптышка” з’яўляецца  афіцыйным пастаўшчыком ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску 21-30 чэрвеня. Аб гэтым рэдакцыі газеты паведаміў дырэктар прадпрыемства Юрый Вітрук. “Таптышка” будзе рэкламавацца падчас правядзення спаборніцтваў на спартыўных аб’ектах гульняў.

У Брэсце і яшчэ пя­ці рэгіёнах вобласці (Ка­­­мянцы, Пінску, Міка­шэ­вічах, Баранавічах і Косаве) прайшла эстафета агню II  Еўрапейскіх гульняў “Полымя міру”. У ролі факеланосцаў вы­ступілі і маларытча­не. Агонь гульняў пра­­нес­­лі прадстаўнікі кан­­­сер­вавагарод­ні­на­су­шыль­нага камбіната: слесар па рамонце і аб­­слугоўванні абсталявання Данііл Панфілаў  – у Баранавічах  і май­стар кансервавай вы­творчасці Алена Рэдзь­ко – у Пінску.

Па словах намесніка дырэктара прадпрыемства Людмілы Ваз­насіменка, Данііл Пан­філаў і Алена Рэдзько – ка­мунікабельныя, энергічныя, ініцыятыўныя маладыя людзі, якія ўмеюць працаваць у камандзе і прымаць самастойныя рашэнні, пры­трымліваюцца здаровага ладу жыцця, маюць актыўную жыццёвую па­зіцыю. Ім і выпаў гонар прадстаўляць Маларыцкі КГСК і ўсю Маларытчы­ну.

– У руках з сімвалам ІІ Еўрагульняў па маршруце следавання я прабег амаль 500 метраў, – гаворыць Данііл Панфілаў. – Я адчуваў вялікую адказнасць і адначасова асаблівы гонар. Удзел у эстафеце стаў для мяне яркай і запамінальнай падзеяй. Перакананы, што “Полымя міру” нат­хніць беларускіх спарт­сменаў на высокія спар­тыўныя вынікі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!