“Дзіця міру”

Права насіць такое званне атрымаў маленькі маларытчанін Міхаіл Безкаравайны.
Штогод дабрачынная грамадская арганізацыя Беларускага фонду міру праводзіць акцыю “Дзіця міру”. Вось і сёлета хлопчыкі і дзяўчынкі, якія нарадзіліся 21 верасня, у дзень, які рашэннем ААН абвешчаны Міжнародным днём міру, атрымалі ад фонду падарачныя сертыфікаты на права насіць званне “Дзіця міру”, а іх шчаслівым бацькам былі ўручаны грашовыя прэміі і падарункі.
Сярод сімвалаў міру, якія нарадзіліся ў гэты дзень, адзін маленькі жыхар нашага горада – Міхаіл Безкаравайны. Прыгожы, маляўнічы сертыфікат яго бацькі — Таццяна Мікалаеўна і Віталь Уладзіміравіч — атрымалі яшчэ ў Кобрынскім раддоме. А гэтымі днямі прымалі яны кветкі і віншаванні ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Жанны Кібальнік. Далучылася да акцыі, падрыхтаваўшы шчаслівым бацькам свой падарунак, і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Пакуль шчаслівыя бацькі, у якіх цяпер ужо двое сыноў, прымалі гасцей, маленькі Міша, ледзь чутна пасопваючы, салодка спаў на руках матулі, зусім не ра­зумеючы, што з першага дня свайго нара­джэння стаў знакамітым. Госці жадалі маленькаму пасланцу міру расці здаровым, набірацца сіл, каб у будучым быць надзейным абаронцам міру і спакою сваёй краіны.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: шчаслівых бацькоў віншуюць старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Жанна Кібальнік і прадстаўнік раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Віталь Бенясюк.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!