“МЫ ПАВІННЫ ПРАЦАВАЦЬ У ЗАКАНАДАЎЧЫМ ПОЛІ”

У райвыканкаме прайшла “прамая лінія” са старшынёй Казімірам ЛАПІЧАМ. Ніжэй – рэпартаж з яе.
Таццяна Пятроўна Місанюк, жыхарка д. 4 па вул. Чырвонаармейскай у Маларыце:
— Калі рабілі капітальны рамонт нашага дома, устанавілі ўваходныя дзверы з кодавым замком, аднак гэты кодавы замок прапрацаваў некалькі тыдняў усяго. Мы выклікалі камісію. У маі гэтага года яна праверыла, зняла замок, які аказаўся няспраўным, а пасля ўстаноўкі ён зноў не працуе. Я жыву на першым паверсе, дзверы ўсю зіму адчыненыя, на пляцоўку снег задувае. Дапамажыце разабрацца.
Казімір Віктаравіч тут жа звязаўся з дырэктарам КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Аляксандрам Пештам і даручыў паправіць сітуацыю.
Іван Сцяпанавіч Януль, жыхар дома № 9 па вул. Вясенняй у Маларыце:
— Калі будуць завершаны работы па падсыпанню вуліцы Вясенняй?
— Да канца года, паважаны Іван Сцяпанавіч, мы прывя­дзём яе ў парадак.
Марыя Ляонцьеўна Крэнь, пенсіянерка з в. Ланская:
— Прыемна, што наш сельгаскааператыў выйшаў пераможцам у раёне па вытворчасці зерня. А вось зерне, якое мне выпісалі ў гаспадарцы, недабраякаснае…
Як высветліў Казімір Віктаравіч у старшыні СВК “Ланская” Аляксандра Іванавіча Бойкі, сёлета ўсім працаздольным работнікам было выдзелена па 500 кг зерня, а пенсіянерам – па 100. Ніхто не прад’яўляў ніякіх прэтэнзій па якасці зерня. Казімір Віктаравіч параіў Марыі Ляонцьеўне звярнуцца яшчэ раз да старшыні СВК, каб вырашыць сваю праблему.
Ігар Васільевіч Шаюк, в. Олтуш:
— Нядаўна я атрымаў пісьмо з райвыканкама аб тым, што са мною будзе скасаваны дагавор арэнды на рыбалоўныя ўгоддзі става торфаўчастка “Арэхаўскія разлівы-2”. Дагавор са мною заключаны з 2006 г., дзе сказана, што калі ні адзін з бакоў, якія заключылі дагавор, не дапусціў парушэнні, то тэрмін дзеяння дагавора аўтаматычна працягваецца. Хацеў бы ведаць, ці будзе з вашага боку спроба аб спыненні гэтага дагавора?
— Паважаны Ігар Васільевіч, скажу Вам, што Ваша пытанне вывучаюць спецыялісты, і дзеянні далейшыя павінны адпавядаць заканадаўству.
Аляксандр Валянцінавіч Смірноў, жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Лакціёнава ў г. Маларыта:
— Летась, Казімір Віктаравіч, мы пісалі ў райвыканкам калектыўны ліст наконт рамонту нашай вуліцы, на што атрымалі адказ, у якім гаварылася, што яна будзе добраўпарадкавана ў 2011 г. Аднак год завяршаецца, але вуліца, асабліва канал ля яе, дастаўляе нямала турбот, нязручнасцей і для вадзіцеляў, і для пешаходаў.
— Сёлета грошай не хопіць на капітальны рамонт яе – гэта адназначна. Наконт канала скажу наступнае: вывучым магчымасць вадаскіду з падтопліваемага ўчастка, што прылягае да вуліцы Лакціёнава, за кошт падчышчэння наяўнага канала.
Ала Аляксандраўна Пішчык, г. Маларыта:
— Мой муж – інвалід І групы. Чаму яму не выплацілі аднаразовую дапамогу ў суме 500 тысяч рублёў на набыццё гародніны? Усюды, куды мы ні звярталіся, – нам адмовілі.
— Ён працаваў у бюджэтнай арганізацыі?
— Не.
— Значыць, яму, згодна з Указам №417 Прэзідэнта РБ, не належала гэтая дапамога.
Ганна Сцяпанаўна Лысюк, в. Масевічы:
— Казімір Віктаравіч, ні на адной вуліцы ў нас святло не гарыць. У чым жа прычына?
— З-за адсутнасці фінан­савых сродкаў сельвыканкам не можа, відаць, разлічыцца з электрасеткамі за спажытую электраэнергію, а за яе трэба плаціць.
Мікалай Іванавіч Ківа­чук, жыхар дома №8 па вул. Энергетыкаў у Маларыце:
— Пасля пракладкі кана­лізацыі дарогу на нашай вуліцы не ўзнавілі: не параўнялі, не падсыпалі…
— Наколькі я ведаю, дарога на вуліцы Энергетыкаў была ўзноўлена. Мабыць, асобныя месцы, дзе засталіся ямкі ці калдобіны, патрабуюць рамонту. Ваша пытанне вывучым і пастараемся паправіць сітуацыю.
Ніна СВІЦЮК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


створити інтернет магазин

www.velotime.com.ua

http://russ-love.com